Дубавец і прарокі
Сярод кніг, напісаных ідэолагам беларускага Адраджэння, літаратарам Сяргеем Дубаўцом ёсць, аказваецца, і прамая алюзія да старазапаветных прарокаў: кніга, выдадзеная ў 2009 годзе ў бібліятэчцы “Радыё-Свабода” “Як?”.
“Як!”(Эйха!) — 32-я частка Танаха, 6-я кніга Ктувім, частка Бібліі, Старога Запавету пад нумарам 25.
Пры перакладзе з іўрыту кніга атрымала больш вядомую негабрэйскім вернікам сваю назву – «Плач Ераміі».
Па сутнасці, Дубаўцоўскае “Як?” упісваецца ў беларускую традыцыю пазасвядомага каментара да біблейскага аналага, праз які, пры параўнанні з арыгіналам яскрава бачныя як беларускія хібы, так і беларускія здабыткі.
Сярод аналагічных пазасвядомых каментароў да біблійных аналагаў можна адзначыць кнігі: Зьніча “За мурам”, Паўла Севярынца “Люблю Беларусь” (пачатак), равесніка Дубаўца Анатоля Сыса (тэж з восені 1959 нараджэннем) “Сыс”… Ну, а калі ўжо зазірнуць у пачатак традыцыі, дык гэта будуць цалкам свядомыя “Прадмовы і пасляслоўі” Францыска Скарыны. За паўтысячагоддзі, што прайшлі пасля яго, свядомая схільнасць беларусаў каментаваць Біблію перасунулася ў пазасвядомую збольшага сферу мастацкай літаратуры, але, як бачым, застаецца і квітнее!
Карацей, дзялюся адкрыццём і рэкамендую. Божае Слова часцяком аказваецца куды бліжэй да Беларусі, чым уяўлялася ў наіўным юнацтве… Амэн.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)