Духоўная гігіена або “хрысціянскі экстрэмізм”?

kniha

Скандал вакол кнігі ўкраінскай пісьменніцы Ларысы Дзенісенка “Мая і яе мамы” даўно выйшаў не толькі па-за межы Львоўскага “Форуму выдаўцоў” і Украіны. Літаральна за некалькі тыдняў СМІ многіх краін выступілі з разнастайнымі каментарамі, але найбольш актыўнымі былі ліберальныя медыя, якія паспяшылі абвясціць аб стварэнні “хрысціянскага талібану ва Украіне”, “правых тэрарыстах” і г.д. Пры гэтым, на вялікі жаль, асноўныя баталіі развярнуліся выключна вакол пытання ЛГБТ (сям’і дзяўчынкі, ад імя якой вядзецца апавяданне) ды “пагроз” шэрагу правых украінскіх арганізацый, праз якія “Форум выдаўцоў” скасаваў прэзентацыю гэтай кніжкі ў Львове.

Разам з тым, на наш погляд, такі падыход вельмі прымітыўны ды не адлюстроўвае ўсёй паўнаты праблемы. У дадзеным невялікім артыкуле мы паспрабуем разабрацца ў праблеме ды прааналізаваць аб’ектыўнасць абвінавачанняў традыцыйных хрысціянскіх Цэркваў у адсутнасці талерантнасці.

Адразу, папярэджваючы пытанні апанентаў, мы заяўляем, што аніяк не ўхваляем і не прапагандуем негатыўнага стаўлення да дзяцей выключна праз іх нацыянальнасць, сацыяльны статус або паводзіны іх бацькоў, знешні выгляд або жыццёвыя абставіны. Таксама мы як хрысціяне не падтрымліваем аніякіх сілавых дзеянняў супраць апанентаў.

Аб чым сапраўды кніга, як яна напісаная і да чаго яна заклікае

Нягледзячы на тое, што большасць СМІ звярнулі ўвагу выключна на “дзвюх мам” галоўнай гераіні, ад імя якой вядзецца апавяданне, як на галоўную падставу канфлікту, далёка не ўсё так адназначна.

Так, аўтарка сцвярджае, што яе галоўнай мэтай была “ідэя аб тым, што дзіцяці патрэбна сям’я, дзе яго любяць, дзе яно адчувае сябе абароненым, і ўсё роўна, як і кім усё гэта маркіруецца”. І сапраўды, частка кнігі выклікае выключна пазітыўныя эмоцыі, бо мы мусім вучыць дзяцей спачуваць сваім аднакласнікам, у якіх памёр або прапаў на вайне адзін з бацькоў, мусім вучыць, што нацыянальнасць або знешні выгляд не падстава для здзеку… Але ўсё гэта толькі першапачатковая рэакцыя, якая мусіць прыхаваць сапраўдную мэту аўтара.

Напраўду, аўтар вельмі прафесійна выкарыстоўвае метад нейра-лінгвістычнага праграмавання (у форме падачы тэксту, афармлення, размяшчэння матэрыялу), каб выкарыстаць цалкам пазітыўную ідэю для закладання ў псіхіку дзяцей вельмі небяспечных маркераў, якія звязаныя з успрыманнем негатыўных паводзін дарослых (бацькоў) як нормы. Аўтар свядома ігнаруе хрэстаматыйныя псіхалагічныя праблемы дзіцяці, якое выхоўваецца без бацькоў, у няпоўных сем’ях і г.д. – усе тыя абставіны, якія мусяць успрымацца як выключныя ды негатыўныя, замяняючы іх пазітыўнымі псіхалагічнымі маркерамі, якія, па меркаванні спецыялістаў, фармуюць у дзяцей станоўчае (або, як мінімум, нейтральнае) стаўленне да тых жыццёвых паводзін, якія аніяк не могуць лічыцца нормай.

Вось як “перакладае” змест некаторых, найбольш правакацыйных старонак згаданай кнігі вядомы ўкраінскі праваслаўны святар і блогер, прат. Яўген Заплятнюк: “Прывітанне, мяне завуць Мая. І ў мяне мама хворы чалавек. Яна жыве з нейкай жанчынай, як з мужам. Таму, на жаль, я не ведаю, як выглядае мужчынскія паводзіны, праз адсутнасць бацькоўскай увагі я буду ўсё жыццё адчуваць голад да мужчын. Цімка жыве на дзве сям’і – яго дзеляць па чарзе тата і мамчын новы сябра. Пакуль Цімка вырасце, ён забудзе, як клікалі неверагодную колькасць гэтых мужчын, бо, напэўна, мама вельмі дружалюбная і любіць сябраваць з мужчынамі. Але тата – гэта святое і ён мае права на дзіця раз на два тыдні. Ён добры, але чамусьці не хоча забраць Цімка да сябе назаўжды. Так зручней усім. У Крысціны мама і бацька на заробках, і яны бачаць дзіця толькі па скайпу. Яны кажуць бабулі і Крысцінцы, што любяць іх, але на самой справе яны любяць грошы, бо калі б любілі Крысціну, то былі б з ёй. У Сафіі другой – наадварот. Адзін тата, але двое мамы. Мама – гэта святое слова на свеце. Выдатна, калі бацька стараецца, каб мам у Сафіі было як мага больш. А наша настаўніца спадарыня Юлія кажа, што ўсе людзі асаблівыя і вартыя таго, каб жыць як сабе хочуць, з кім хочуць і куды хочуць. Канец”.

Апрача гэтага, кніга паказвае, што няма нічога страшнага, каб бяздумна уступаць у сексуальныя адносіны невядома з кім, нараджаць дзяцей, а некаторыя, паводле тэксту, паўтораць гэта ўжо ў другім пакаленні…

Пры гэтым, як сведчаць спецыялісты, улічваючы асаблівасці дзіцячай псіхікі, пазітыўнае маркіраванне нават адкрыта негатыўных паводзін дарослых з вельмі вялікай верагоднасцю прывядзе да іх пераймання ў сталым узросце.

Такім чынам, кніжка Ларысы Дзенісенка ў сваёй асноўнай ідэі аніяк не скіраваная на фармаванне ў дзяцей добрага стаўлення да людзей незалежна ад знешняга выгляду, рэлігіі і нацыянальнасці. Галоўнаю мэтаю дадзенага твору ёсць псіхалагічнае праграмаванне дзяцей на нармальнае ўспрыманне і перайманне паводзін, якія аніяк нельга назваць узорнымі нават з пункту гледжання дэмакратычнага грамадства.

Анатомія канфлікту

З агляду на сказанае вышэй, першымі забілі ў набат не Цэрквы, і нават не “праварадыкалы”, а лекары, дзіцячыя псіхолагі ды школьныя настаўнікі. Бо, як мы адзначалі вышэй, адрасны пасыл кнігі скіраваны на фармаванне ў дзяцей не толькі талерантнага, а нават прыхільнага ўспрыняцца цалкам дарослых праблемаў, якія ўжо дзесяцігоддзі непакояць украінскіх педагогаў і сацыяльных псіхолагаў, а таксама тых, якія ў будучым могуць выклікаць досыць небяспечныя наступствы

Найперш – гэта праблемы з дзецьмі, бацькі якіх выехалі на заробкі. Пакінутыя на адказнасць бабуль і дзядуль (у лепшым выпадку), яны стабільна папаўняюць шэрагі малалетніх злачынцаў, наркаманаў, а часам наогул апынаюцца на вуліцы ды гінуць. Таксама калі паехаў на заробкі толькі адзін з бацькоў, такія сем’і часта распадаюцца, у бацька/маці з’яўляецца новыя жонка/муж, што заўсёды негатыўна адбіваецца на псіхіцы дзіця.

Не менш сур’ёзная праблема – разводы ды няпоўныя сем’і. Пры гэтым, як паказваюць даследаванні, на сёння досыць пашыранаю падставаю з’яўлення няпоўных сем’яў ёсць дашлюбныя адносіны, якія часта пераймаюцца з лёсу маці, распуста, недахопы выхавання. Таксама праблемаю ёсць і легкаважнае стаўленне досыць вялікага працэнту моладзі да інстытуту сям’і, што, уласна, таксама правакуе з’яўленне як няпоўных сем’яў, так і людзей, якія маюць у сваім “актыве” тры і больш шлюбных эксперыментаў.

Трэці пасыл аўтара, які выклікаў занепакоенасць – выступ на карысць магчымасці ўсынаўлення (выхавання) дзяцей аднаполымі парамі. Хоць гэтае пытання сёння не ёсць актуальным для Украіны, але яно актыўна прасоўваецца ў якасці заканадаўчай ініцыятывы ЛГБТ-лобі. Аднак, педагогі ды псіхолагі ўжо сёння вельмі занепакоеныя падобнымі ініцыятывамі, бо сучасныя навукоўцы-медыкі даюць вельмі трывожную статыстыку.

Так, паводле амерыканскага даследчыка, доктара сацыялогіі, ад’юнкт-прафесара Тэхаскага ўніверсітэта ў г. Осцін (ЗША) Марка Рэгнеруса, які ў 2012 годзе апублікаваў даследаванне на тэму «Як адрозніваюцца дарослыя дзеці, бацькі якіх маюць аднаполыя адносіны», тыя, каго выхоўвалі гомасексуальныя бацькі, нашмат часцей лаяльна ставяцца да шлюбнай нявернасці – 40%. Аналагічны паказчык лаяльнасці да здрады ў гетэрасексуальных сем’ях – 13%. Адпаведна 25% выхаванцаў гомасексуальных бацькоў мелі ці маюць венерычныя захворванні – праз свой спецыфічны лад жыцця. Для параўнання, колькасць заражаных аднагодкаў з нармальных гетэрасексуальны сем’яў зафіксавана на ўзроўні 8%. Наступны факт – да 24% дарослых дзяцей з аднаполых «сем’яў» нядаўна планавалі самагубства. Для параўнання – узровень такіх настрояў сярод людзей, якія выхоўваліся ў гетэрасексуальных сем’ях складае 5%. Выхаваныя гомасексуальнымі бацькамі людзі значна часцей, чым выхадцы з гетэрасексуальных сем’яў, звяртаюцца да псіхатэрапеўтаў – 19% супраць 8%. Заўважым, што даследаванне праводзілася ў дабрабытных і спакойных ЗША, а ва Украіне, дзе ідзе вайна, эканамічны крызіс ды нестабільная палітычная абстаноўка, працэнт паталогій, як сцвярджаюць спецыялісты, быў бы на парадак вышэй.

Натуральна, для вырашэння ды папярэджання гэтых праблемаў, арганізавана супольная праца ўсіх інстытуцый: настаўнікаў, псіхолагаў ды святароў. Агульнымі намаганнямі яны фармуюць у дзяцей адказнае стаўлення да ўласнай маральнасці, інстытуту сям’і, бацькоўства. Асноўным пасылам ёсць тое, што бацькоў не абіраюць, але няма патрэбы паўтораць іх жыццёвыя памылкі.

Такім чынам, грунтуючыся на цалкам зразумелых падставах, прадстаўнікі ўкраінскай адказнай інтэлігенцыі, святары розных канфесій, дзіцячыя лекары-псіхіятры яшчэ ад студзеня 2017 года звярнуліся да аўтара з тлумачэннем недапушчальнасці фармавання ў дзяцей няправільнага погляду на маральнасць і сямейныя адносіны, асабліва праз сродкі нейра-лінгвістычнага праграмавання. Асноўным пасылам было тое, што кніжка, нягледзячы на сцверджанні аўтара, замацоўвае ў псіхіцы дзяцей малодшага ўзросту (да 10 гадоў) найперш не нармальнае стаўлення да сваіх адналеткаў з праблемных сем’яў, а прымальнасць амаральнага ладу жыцця іх бацькоў (легкаважнае стаўленне да сексуальных адносін, інстытуту шлюбу, бацькоўства і г.д.).

Нягледзячы на ўсе крытычныя заўвагі, у тым ліку спецыялістаў па дзіцячай псіхалогіі ды педагогікі, аўтар настойліва прасоўвала сваю кніжку, заручаючыся падтрымкай досыць сумнеўных арганізацый. Кніжка была надрукованая ды рыхтавалася да прэзентацыі на Львоўскам форуме выдаўцоў. Спакойныя, навукова абгрунтаваныя меркаванні традыцыйных Цэркваў, грамадскіх арганізацый і спецыялістаў былі праігнараваныя.

Менавіта пасля беспаспяховых перамоў з аўтарам і выдаўцамі, з’явіўся вядомы ліст 15-і украінскіх грамадскіх арганізацый, аб якім вядомы журналіст Віталь Нячэса напісаў: “наўрад ці заяву-патрабаванне аб адмене прэзентацыі можна назваць узорам добразычлівасці, аднак пагроз у тэксце я не ўбачыў”. Таксама вельмі паказальны той факт, што аўтары звярнуліся да мясцовай улады, адпаведных дзяржаўных структур, з просьбай не толькі адмяніць акцыю, якая магла выклікаць неспакой сярод традыцыйна хрысціянскага насельніцтва Львова, а і даць ацэнку самому твору. Пры гэтым яны заявілі, што ў выпадку бяздзейнасці уладаў гатовыя ўзяць на сябе супрацьдзеянне правакацыйнаму дзейству праз пікетаванне, распаўсюджванне тлумачальных матэрыялаў ды іншымі законнымі спосабамі. Ніякіх тэрактаў, аб якіх пішуць квазілібералы, ніхто не планаваў.

Патрэбна аддаць належнае ўладам Львову ды кіраўнікам сілавых структур, якія пасля кансультацый з спецыялістамі, у тым ліку кафедры псіхіятрыі Львоўскага нацыянальнага медычнага ўніверсітэту, параілі арганізатарам форуму адмяніць правакацыйную прэзентацыю, што і было зроблена. Усё іншае, у тым ліку заявы аўтара ды арганізатараў “Форуму выдаўцоў”, як слушна лічыць украінскі блогер Алеся Дацько, “ёсць звычайны эпатажны піяр”.

Замест эпілогу

У кожнага нармальнага чалавека, нягледзячы на рэлігійныя перакананні, існуе, нават на падсвядомым узроўні, “духоўная гігіена”. Асабліва гэта датычыцца справы выхавання дзяцей або клопату аб іх будучыні.

Таму кожнаму, хто сёння, выкарыстоўваючы гісторыю з кніжкай Ларысы Дзенісенка, крычыць аб “хрысціянскім – або – праварадыкальным талібане”, мы прапануем адказаць на наступнае пытання: “Вы жадаеце, каб ваша дачка бяздумна ўступала ў сексуальныя адносіны, а потым нават адмаўлялася згадваць бацьку свайго дзіця? Вы жадаеце, каб вашы дзеці пакінулі сваіх дзяцей ды паехалі на заробкі? Вы жадаеце, каб вашы дзеці легкаважна ставіліся да шлюбу?”

Мы адказалі на гэтыя пытанні адмоўна, таму лічым усе захады, якія мусяць абараніць будучыню нашых дзяцей, зрабіць іх маральнымі, адказнымі ў сваіх дзеях, менавіта “духоўнай гігіенай”. Асабіста мне, пасля чытання дадзенай кніжкі захацелася не толькі вымыць рукі, але й ачысціць душу малітваю…

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

horbik

Протаіерэй Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату

18 верасня 2017 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі