Два слупы царквы
Прачытаў нядаўна пра тое, што для таго, каб цэрквы напаўняліся людзьмі, трэба прапаведаваць аб фінансавым росквіце – тады вы будзеце прыцягваць маладых, і аб вылячэнні – тады вы будзеце прыцягваць пажылых. Няма нічога больш далёкага ад майго ўяўлення пра хрысціянства. Людзям, мэта жыцця якіх – быць багатым і здаровым, больш за ўсё падыдзе ТАА “Гербалайф”. Я чуў, там таксама песні спяваюць на сходах, падбадзёрваюць адзін аднаго, дзеляцца сведчаннямі ўзбагачэння, а таксама таго, як “Гербалайф” дапамог людзям вылечыцца. І там значна больш багатых і здаровых!
Ёсць і іншае меркаванне – Госпад сам напоўніць царквы ў свой час, але для таго, каб людзі ў іх засталіся, трэба мець вялікую каманду спецыяльна навучаных людзей, якія будуць ўмець апекаваць ізноў прыбылых, акружаць іх любоўю і клопатам, і тады нікому не будзе хацецца сыходзіць, таму што там ім будзе добра. Дадаць сюды яшчэ гурткі па інтарэсах – і атрымаем ідэальную мадэль сельскіх клубаў, куды прыходзяць людзі з мэтай заняць як-небудзь свой вольны час.
Хочацца верыць, што не адзін я бачу царкву, поўную Духам Святым, у якую людзей прыцягвае перш за ўсё Яго прысутнасць, дзе ўсе эгацэнтрычныя матывы – багацце, здароўе, душэўная раўнавага -адлятаюць, як шалупінне, і саступаюць месца жаданню ахвярна змагацца за людскія душы з верай, што Бог не пакіне і паклапоціцца аб неабходным. Гарачае малітоўнае жыццё і адважнае дабравесце – вось два слупы такой царквы. Асноўны матыў для жыцця – падзяка Госпаду за Яго ахвяру за нас і спачуванне да нязбаўленых людзей. Гэтага цалкам дастаткова!
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Сяргей Луканін
Юрыст, блогер, евангельскі хрысціянін. Самае не любімае выказванне: – Ну што ў нас за краіна! Самая любімая цытата з кнігі: Дзе Дух Гасподні, там свабода.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)