Дзесяць Божых запаведзяў
“О, каб дарогі мае былі простыя да захаваньня Тваіх пастановаў!
Тады не пасаромеўся бы я, гледзячы на ўсе Твае запаведзі;” (Пс 119:5-6)
Праз тысячагодзьдзі да чалавецтва дайшлі найкаштоўнейшыя скарбы. Штосьці захоўвалася зямлёю, штосьці перадавалася з пакаленьня ў пакаленьне. Так і ўсім вернікам як спадчына зь мінулага засталіся дзесяць Божых запаведзяў. Яны ёсьць галоўным чалавечым арыентырам па жыцьці, так бы мовіць, унівэрсальнымі парадамі для штодзённасьці сапраўднага хрысьціяніна.
Ці жывыя сёньня гэтыя словы? Ці маюць яны для кожнага чалавека значэньне крытэру ацэньваньня сваіх паводзінаў ды думак? Усё часьцей, калі мы глядзім на навальконы сьвет і людзей у ім, мы ня бачым той духоўнасьці ды разуменьня простых, але калі ўдумацца, вельмі глыбокіх сказаў. Чалавецтва разбурае свой сьвет праз сумнеў у слушнасьці запаведзяў. Хтосьці думае, што іншыя не зьбяднеюць, калі ў іх нешта скрасьці, ці невялікае хлусьлівае сьведчаньне на кагосьці дапаможа падняцца па кар’ернае лесьвіцы, а жонцы сябра проста цікава бавіць з вамі час і нічога кепскага, недарэчнага ў гэтым няма.
Усё гэта стала перавёрнутай рэчаіснасьцю чалавека, у якой ён жыве штодня ды ад якой ён пакутуе штодня. Так, зь цягам часу ў постмадэрным грамадзтве, рэлігія быццам бы ўсё больш і больш адыходзіць на задні плян. Многія людзі лічаць, што “старыя” законы больш ня маюць аніякае сувязі з сучаснасьцю ды ня могуць быць карыснымі для жыцьця.
Але ці сапраўды гэта так? Ці сталі людзі больш шчасьлівымі ў новым тысячагодзьдзі бяз Божых законаў? Непавага й лаянка адзін на аднаго, падманы й рабаваньні, хлусьня й здрады, стрэсы й адсутнасьць веры ў Бога, сябе ды іншых…
Калі падумаць разважліва, то дзесяць простых запаведзяў утрымліваюць у сабе парады, выкананьне каторых кожным з чальцоў грамадзтва ўсяго толькі спрыяе свабоднаму ды годнаму жыцьцю ў абшчыне агулам. Бо вера ў Бога дае сілы й веру ў сябе, а жыць згодна з запаведзямі значыць жыць шчасьліва, сумленна ды шчыра, а будучы такімі ўва ўласным жыцьці, паважліва ставячыся да бацькоў і Радзімы, чалавек імкнецца пераносіць тое ж у сьвет і грамадзтва. І такім чынам запаведзі робяць кожнае асобнае жыцьцё больш чыстым, простым і цудоўным, а праз кожнае асобнае жыцьцё – й жыцьцё грамадзтва ў цэлым!
Першае, што нам кажа Хрыстос: палюбі Госпада Бога ўсёй душой, усім сваім сэрцам, усімі сіламі – й тады зможаш палюбіць бліжняга свайго, як самога сябе! Бо менавіта любоў, а не нянавісьць, вера, а ня страх, ісьціна, а не хлусьня – вось нашыя прынцыпы нацыянальнага Адраджэньня, бо Бог ёсьць любоў!
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Алесь Мазанік
Мэнэджар культурніцкіх праектаў, мае дыплом Мінскага інстытуту кіравання, заснавальнік і кіраўнік інтэрнэт-крамы imbryk.by, ды-джэй Адраджэння. Актыўна спрычыніўся да дзясяткаў музычных, выдавецкіх, грамадскіх акцыяў, паспяховы беларускамоўны прадпрымальнік.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)