Дзядзька, які ставіць крыжы па вёсках задарма

Есць такі чалавек, мясцовы мецэнат у мястэчку Астрына, Шчучынскі раён. Кажуць людзі, ен займаецца сельскай гаспадаркай. Аднак робіць шмат добрых рэчаў. То грошы на рамонт аргана, то могілкі добраўпарадкуе. Мама распавяла такую гісторыю.

У нашай весцы спарахнеў прыдарожны крыж. Нахіліўся ўжо нават. У весцы засталося пару бабулек старых. Мама кажа — “чула я пра гэтага чалавека — дай пазваню яму”.

Мама знайшла яго нумар праз 109, дазванілася, распавяла пра справу і кажа: “Мы збяромся вескай на крыж, толькі скажыце колькі. Але зрабіце нам, калі ласка”. А ен адказвае: “То званіце тым, хто крыжы за грошы ставіць. Я такім не займаюся”.

Карацей мама выбачылася за такое пытанне і спыталася ці мог бы ен паставіць для нашай весачкі крыж. Паабяцаў у гэтым годзе паставіць, пакуль што каб на гадоў 10 хапіла. А потым паставіць нармальны, дубовы. Сказаў нічога ня трэба — сам прыедзе, усе паглядзіць і зробіць.

Такія есць людзі

.67892918_510437396368577_5502752248989483008_n

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

07 жніўня 2019 | Блогі |



Блогі