Фэст экскурсаводаў
18-19 красавіка ў Беларусі адбудзецца VI “Фэст экскурсаводаў”. Мерапрыемства вельмі цікавае і карыснае, аб ім я і хачу распавесьці ў гэтым артыкуле.
“Фэст экскурсаводаў” прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясьцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА вось ужо 30 год.
“Фэст экскурсаводаў” узьнік у 2009 годзе з мэтай пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач зь якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. У сьвядомасці чалавека часта жыве ўпэўненасьць, што жывучы на адным месцы досыць доўга, усё пра яго ведаеш і нічога цікавага побач няма. І менавіта ў гэтым хаваецца прычына занядбанасьці шматлікіх гістарычных будынкаў. “Адкрыць вочы” мясцовым жыхарам – вось што можа паспрыяць захаваньню і адраджэньню таго ці іншага помніка!
“Фэст экскурсаводаў” – гэта шэраг бясплатных экскурсій па найцікавейшых мясьцінах, па небанальных маршрутах і тэмах, якія будуць праведзеныя на працягу 2 дзён па розных кутках Беларусі. Кожны год арганізатары Фэсту спрабуюць данесьці інфармацыю пра бясплатныя экскурсіі менавіта да жыхароў тых раёнаў і вуліц, дзе яна будзе адбывацца.
Я ўдзельнічаў у “Фэсьце” 3 разы і гэта быў вельмі каштоўны вопыт – новыя ўражаньні, працоўныя моманты, новыя людзі, якія ўпершыню завіталі на мае экскурсіі і даведаліся нешта новае для сябе і цяпер па-іншаму глядзяць на Менск, усё гэта вельмі натхняе і дае разуменьне, што праца экскурсавода – карысныя і вельмі патрэбная.
У гэтым годзе я зладжу 2 экскурсіі – “Менская Кальварыя” распавядзе менчукам аб самых старых і таямнічых з захаваўшыхся могілак нашага гораду, а экскурсія “Легенды і гісторыі старога Менску” пазнаёміць турыстаў з легендамі, гісторыямі і цікавосткамі жыцьця нашага амаль тысячагадовага Менску. Шчыра запрашаю на іх!
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Павел Дзюсекаў
Каталік. Нарадзiуся у Мінску, скончыу БДПУ iмя М. Танка. Гiсторык, палiтолаг, экскурсавод. Заснавальнiк праекту дабрачынных экскурсiй па Мінску “Вандроўкi ў мінулае”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)