Галгофа

golgofa2

Аднойчы нам належыць выбіраць:

Скарыцца сіле, клянчыць прабачэнне,

Альбо за веру цвёрда пастаяць

І нат тады, калі паставяць на калені

Грахі чужыя на сябе ўзваліць,

Ці ад сваіх пад страхам смерці адракацца,

Забойцаў, здраднікаў прылюдна пахваліць,

Ці ўсё ж нязломнымі застацца.

 

Хачу, калі мне давядзецца выбіраць

Між светлым будучым и цёмным прошлым,

У веры непахісна так стаяць,

Як Божы сын, пакутнік на Галгофе!

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

foto-moe

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, вернік, член царквы ХПЕ «Новае жыццё» ў Мінску, піша вершы па-беларуску і руску

03 жніўня 2018 | Блогі | Тэгі:



Блогі