Гендарная ідэалогія — таталітарызм

Гендарная ідэалогія з’яўляецца таталітарнай ідэалогіяй, а ЛГБТ-рух імкнецца да ўсталявання таталітарнага кантролю над навукай, адукацыяй, культурай, заканадаўствам etc.

Гэты наступ таталітарызму пачаўся, і зараз мы назіраем яго развіццё, і рост у заходнім свеце новай таталітарнай пачвары, якая паўтарае ўчынкі сваіх таталітарных папярэднікаў — камуністаў і нацыстаў.

У Нямеччыне пачаўся судовы працэс над прафесарам, спецыялістам у галіне эвалюцыйнай біялогіі, Ульрыхам Кучарам. Яго судзяць за меркаванне, выказанае ў інтэрв’ю ў 2017 годзе — прафесар сказаў, што ўсынаўленне дзяцей гей-парамі непажаданае, бо верагоднасць сэксуальнага гвалту ў адносінах да дзяцей у гомасэксуальных парах значна вышэйшая, чым у гетэрасэксуальных.

Ягоным калегам-геям і студэнтам-геям не спадабалася гэтае выказванне, і яны падалі пазоў у суд: просяць, каб прафесара прыцягнулі да адказнасці за «распальванне нянавісці».

Я не ведаю, ці адпавядае рэчаіснасці тое, што сказаў і што пісаў у сваіх кнігах Ульрых Кучар. Я не спецыяліст, каб ацэньваць гэта. Дапускаю, што ён мог памыляцца, што мог выбраць памылковую метадалогію даследвання, што мог перадузята ацаніць нейкія факты.

Важнай і страшнай рэччу ёсць іншае: НАВУКОЎЦА СУДЗЯЦЬ ЗА ТОЕ, ШТО ЁН ВЫКАЗАЎСЯ ПА ПЫТАННІ, ЯКОЕ ДАТЫЧЫЦЬ ПРАДМЕТУ ЯГО ДАСЛЕДВАННЯЎ.

Усё. Навука ў пытанні сэксуальнасці, шлюбу і полу на Захадзе скончылася. Навука можа існаваць там, дзе навуковыя пытанні дыскутуюцца на канферэнцыях і ў навуковых даследваннях. А дзе навукоўца цягнуць за яго выказванне ў суд — там няма навукі.

Там ёсць таталітарызм. Гэтая пачвара зноў у нас, у нашай Еўропе.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

шыталь

журналіст, грамадскі актывіст

07 жніўня 2019 | Блогі | Тэгі:



Блогі