Героі і манкурты

чаркаш6 кастрычніка прайшла вечарына памяці па Алесю Чаркашыну, які памёр 40 дзён таму пасля цяжкага ранення ва Украіне.

Шмат добрых словаў было сказана пра Алеся, але да глыбіні ўразілі словы маці Міхася Жызнеўскага — першага беларуса, які загінуў на Майдане ў лютым 2014 году. Яна прыехала ў Менск адмыслова на вечарыну па Алесю.

Распавядала, як труну з целам сына не хацелі пускаць у Беларусь, як некалькі дзён не давалі хаваць сына…

Зараз манкурты (мне шкада гэтых людзей, але іншым словам назваць іх немагчыма) апаганьваюць магілу сына.

Можна быць нязгодным з тым, што рабілі хлопцы. Але наколькі бесчалавечным трэба быць, каб здзекавацца не толькі з жывых, але і з мёртвых.

Вандалы ў Курапатах, вандалы на магіле Міхася Жызнеўскага. Здзекавацца з памяці памерлых — значыць знішчаць чалавечнасць сярод жывых.

Героі могуць загінуць двойчы – першы раз ад катаў-забойцаў, другі раз – ад тых, хто забівае памяць.

На памяць прыходзяць словы аднаго з герояў твораў Уладзіміра Караткевіча – паўстанца перад смяротным пакараннем. Словы – адказ тагачаснаму кату. Словы, звернутыя да сучасных катаў Беларусі. Бо кожны манкурт, што знішчае, ганьбіць нацыянальную памяць, становіцца ў шэраг тых, хто забівае:

“Воўк нічога.
Прынамсі ён хлуслівым чорным словам
Не пэцкае імён герояў.
Ўсё гэта людзі зробяць… Зробіш ты,
Халуй. ..”

На фотаздымку: Алесь Чаркашын ля помніка Міхасю Жызнеўскаму.

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

606e2c60a0c187d5900257c66e14f5a8[1]

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года. Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў Бабруйску. Беларус. Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. Жанаты, мае дачку. Жыве ў Менску. Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года. З 1996 года – член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў”. У 2002-2004 гадах — член Прэзідыўма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацыяў “Рада”. Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ. Праваслаўны хрысціянін. Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумлення і веравызнання у Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысціянаў.

10 кастрычніка 2015 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі