Госпад выйшаў нам насустрач
“Госпадзе, не абмінай слугу свайго… “ (Быц 18,3).
Лёс чалавека – гэта рух. Кожнаму з нас наканавана ісці.
Пасля грэху Адама і Евы мы не маем іншага выбару. Так сталася, што чалавек быў выгнаны з раю, патрапіў у гэты свет, і з таго часу яго місія тут на зямлі – знайсці шлях вяртання.
Чалавеку ніколі не будзе ўтульна ў гэтым свеце, незалежна нават ад таго, ці ён жыве ў пентхаўсе, ці ў шалашы. З каханым, з каханай, ці без іх… Чалавеку ўвесь час будзе чагосьці не хапаць.
А таму, чалавек выпраўляецца ў дарогу і ідзе. Кожны выбірае свой напрамак. Хтосьці ідзе наперад, хтосьці назад, але ў якім бы кірунку не выбраўся чалавек, яму насустрач, яшчэ раней за самога вандроўцу, выйшаў Бог.
На гэтым шляху можна спяшацца, а можна ісці павольна, можна наогул на месцы стаяць, нельга толькі аднаго – згубіць бачнасць, каб размінаючыся з многімі людзьмі, у мільгаценні твараў , не прапусціць раптам аблічча самаго Бога і не размінуцца з Госпадам.
Шчаслівы той, хто ідучы, будзе маліцца і прасіць Госпада, каб не абмінуў Яго. Гэта важна! “О Госпадзе, не абмінай слугу свайго!”- кажа Абрагам, тады калі сам Бог падыходзіў да яго дома.
А таму, ці стаіш, ці ідзеш, сядзіш ці наогул злёг пад цяжарам хады, не маеш права, не маліцца і не прасіць Бога: “не абмінае мяне”.
Апрача гэтых слоў, якія можам кіраваць да Нябёсаў, Абрагам сваімі паводзінамі дае нам адну вельмі важную і практычную параду. Ён Госпаду пры спатканні абмыў ногі і даў хлеба. Як жа гэты чын пераклікаецца з дзеямі самаго Хрыста на Апошняй Вячэры. У гэтым знаку ёсць урок любві.
Шукаючы зваротны шлях да Божага Валадарства і прыглядаючыся ў твары якія мінаюць вакол нас, трэба спяшацца да кожнага мінака праявіць сваю любоў. І можна гэта зрабіць так, як Марта, у мітусні прыслугоўваючы іншаму, а яшчэ лепш, як яе сястра Марыя, “якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы” (Лк 10, 39).
У здольнасці слухаць і пачуць іншага чалавека, праяўляецца, ці не апагей нашай любві.
І сапраўды, як жа гэта не проста слухаць і пачуць таго, каго ты не ведаеш, або наадварот ведаеш вельмі добра, але ён цябе раней падмануў, здрадзіў, ці проста кінуў, у той самы час, калі ты меў на яго спадзяванні, чакаў узаемнасці і наогул у ім бачыў сэнс свайго жыцця.
Вось і як тады слухаць, як пачуць?
Сапраўды, непроста на гэтым шляху вяртання…
Аднак, адвагі, памятайма, што Госпад ужо выйшаў нам насустрач і Ён знойдзе нас на нашых заблытаных жыццёвых шляхах, а таму грамчэй усклікайма: “не абмінай мяне, Госпадзе!”.
Ён пачуе, не можа быць інакш.
Вячаслаў Барок
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)