Калі хто раптам не ў курсе
Калі хто раптам не ў курсе. Збіваць жонку і дзяцей па сучасных беларускіх законах нельга. І ў адміністрацыйным, і ў крымінальным кодэксе ёсць каля дзясятка артыкулаў, якія прадугледжваюць адказнасць за гэта.
І ніхто не выступае за тое, каб іх адмяніць. Выступаюць супраць лявацкага законапраекта, які прапанаваў МУС, і які, дзякуй Богу, не будзе прыняты.
Вядома, ёсць факт, што тыя законы працуюць недасканала, і трэба ўдасканаліць іх прымяненне. І тут могуць, а нават і павінны мець месца заканадаўчыя новаўвядзенні.
Вядома, пра гэта павінны казаць спецыялісты. Я не спецыяліст, і праект зменаў у законы зараз тут не напішу. Аднак:
– На маю думку, трэба, каб МУС стварыў адмысловыя інструкцыі для міліцыянтаў – які парадак дзеяння пры выкліках адносна “хатняга гвалту”. Каб, калі чалавек б’е жонку – яго адразу выцягнулі з хаты і пасадзілі на Акрэсціна, як тое дазваляе дзейнае заканадаўства, а не казалі “мы нічога не можам зрабіць”.
– Магчыма, мае сэнс удасканаліць існуючую практыку вынясення “ахоўных прадпісанняў” – прадпісанне агрэсару часова пакінуць памяшканне, супольнае з ахвярай. Каб яго можна было вынесці не пасля суду, а адразу пры выкліку міліцыі, калі ў гэтым ёсць пільная патрэба.
– І трэба развіваць сетку прытулкаў, у якіх жанчына, якая ўцякла ад мужчыны-п’яніцы ці псіхапата, магла б пажыць нейкі час, ды дапамагаць грамадскім арганізацыям, якія б дапамагалі стаць на ногі.
А праекты, якія нясуць у сабе лявацкую і гендарную ідэалогію, нам непатрэбныя, бо маюць шкодны эфект. Яны вядуць па дарозе, якая можа прывесці да таталітарнага кантролю дзяржавы над сям’ёй.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)