Калі ласка, не параўновайце пакліканні
Аднойчы заўважыў у сабе такую рэч, што за доўгія гады катэхэзаў, (пры)касцельнага жыцця, дзясяткі пілігрымак і моладзевых спатканняў дзесьці глыбока ўва мне засела пачуццё, што быць святаром ці манашкай – зачот. Рэшта — гэта так, для шэрай масы. А вось каб сапраўды стаць святым, баксіраваць на евангелізацыйным рынгу, дык толькі ксяндзом. А яшчэ лепш манахам. Пасля моманту жаху пачаўся доўгі пошук крыніцы гэтага ўнутранага пераканання. Дык вось.
Гэта ўсё т.зв. рэкалекцыі пакліканняў. І ўвогуле ўсе размовы пра пакліканне. Свядома ці не свядома ўсе гэтыя насамрэч глыбокія думкі кшталту “жніво вялікае, а работнікаў мала” ўжываліся па патрэбе духоўнікаў. Менавіта па іх патрэбе, не Божай. Яксьці незаўважна праціснулася адна з самых страшных спакусаў – параўнанне. Параўнанне пакліканняў. Рэчаў не тое што роўных, але ўвогуле немагчымых да якогасьці градацыйнага супастаўлення.
Сёння гэта хвароба, на жаль, жыве ў свядомасці вялікай, калі не большай часткі каталікоў. У семінарыях і кляштарах перад вечнымі шлюбамі праводзяцца дзясяткі рэкалекцый, а маладым парам перад іх вечным шлюбам дастаткова 9 гадзін стандартных спатканняў. Настаяцелі не дазваляюць клерыкам і малодшым законніцам прыходзіць не тое што на вяселлі, а часам і шлюбы сяброў, хоць самі палымяна кажуць пра велічыню і прыгажосць стварэння новай сям’і. Арганізуецца шмат рэкалекцый для распазнання паклікання, але ж размова там ідзе толькі пра адно пакліканне…
Кожны веруючы павінен несці Евангелле. Без розніцы святар ён ці дворнік. І трэба скончыць з размовамі пра г.зв. асаблівыя пакліканні. Падаецца, што шмат якія праблемы Касцёла бяруцца з таго, што каталікі зацыкліваюцца над сваёй роляй у грамадстве, а не над тым, як Бога несці іншым.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)