Кастусь Шыталь: пачынаюцца спробы раскалоць беларускае грамадства па канфесійнай прыкмеце

31 жніўня адзін даволі папулярны расійскі сайт апублікаваў артыкул пад загалоўкам “противник Лукашенко признался в ненависти к православию”. У артыкуле змяшана ўсё ў кучу.
Нейкі хлопец з Гродна, удзельнік пратэстнай акцыі, быццам бы сказаў журналісту, што ён каталік і ён ненавідзіць праваслаўных. (Немагчыма, праверыць, ці была гэтая размова сапраўды, ці прыдуманая). Далей аўтар бэсціць каталіцкую супольнасць Гродна за тое, што яны выйшлі на ганак катэдральнага касцёла з раздрукаванымі цытатамі з Евангелля (на фота – плакат з цытатай з Мацвея. 5, 10) – маўляў, гэтыя плакаты з’яўляюцца “завуаляванай падтрымкай пратэстаў”.
Ну і далей аўтар цытуе ўкраінскага публіцыста Аляксандра Вазнясенскага, які кажа: “значительную роль в разжигании вражды в Белоруссии играют католики. И во многом эти процессы копируют украинский Майдан 2013−2014 годов. Точно так же, как на Майдане развивалась ненависть к Украинской православной церкви”. Таксама аўтар піша, што ў вёсцы Валяр’янава каля Мінска хтосьці напісаў на сцяне праваслаўнай царквы палітычныя лозунгі. Аўтар не сцвярджае, што гэта зрабіў чалавек каталіцкага веравызнання, але, відаць, хоча, каб чытачы так падумалі. Такімі вось прапагандысцкімі сродкамі навязваецца думка, што каталікі – ворагі праваслаўных. Артыкул перадрукавалі некаторыя лукашэнкаўскія выданні, у тым ліку газета “Новополоцк сегодня”.
У такой сітуацыі маўчанне праваслаўных іерархаў наконт забароны ўезда для каталіцкага мітрапаліта з’яўляецца маўклівай падтрымкай гэтага расколу грамадства. Калі праваслаўныя іерархі маўчаць – частка грамадства будзе думаць, што яны падтрымліваюць думку аб тым, што каталікі – ворагі. Калі б яны выказаліся – то выбілі б козыр з рук лукашэнкаўскіх і пуцінскіх прапагандыстаў, якія спрабуюць пасварыць беларусаў.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)