Кепскі мір лепш за добрую вайну, але…
Сварка ў сувязі з выказваннем пісьменніцы Святланы Алексіевіч наконт таго, што “каталікі будуць забіваць праваслаўных”, прымусіла больш уважліва паглядзець на міжканфесійную сітуацыю ў нашай краіне.
У Беларусі сапраўды наладжваюцца стасункі паміж прадстаўнікамі розных хрысціянскіх і не толькі канфесій. Усё больш узнікае разнастайных міжканфесійных ініцыятыў, арганізацый, рухаў ці кампаній. Усё часцей можна пабачыць пастыраў і іерархаў розных цэркваў разам, за супольнай справай ці малітвай. Але, на жаль, ёсць і кепскія прыклады.
Гэтак, адзіная ў Беларусі парафія каталікоў-лефеўрыстаў спрабуе быць як мага менш медыйна актыўнай, каб не нарвацца на крытыку з боку кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Іерархія Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату негатыўна ўспрымае спробы зарэгістравацца прыхільнікамі беларускай аўтакефаліі ды іншых праваслаўных плыняў, што нават было замацавана ў адпаведным пагадненні з дзяржавай. З прычыны пазіцыі Маскоўскага Патрыярхату ў Беларусь ніяк не можа прыехаць Папа Рымскі, а таксама, як мяркуюць некаторыя, ён выказваецца рэзка супраць атрымання біскупа беларускімі (дый расійскімі) грэка-каталікамі.
Кіраўніцтва Самастойнай Евангелічна-Лютэранскай Царквы адмаўляецца ад удзелу ў мерапрыемствах, дзе ёсць прадстаўнікі гродзенскіх лютэранаў, якія належаць да расійскай Евангелічна-Лютэранскай Царквы.
Не ўдавалася пакуль пабачыць і мерапрыемстваў, дзе б разам удзельнічалі кіраўніцтва беларускіх евангельскіх (апроч, баптыстаў) цэркваў і беларускіх каталікоў з праваслаўнымі. І гэта толькі тое, што ляжыць на паверхні.
На побытавым узроўні часам стасункі бываюць больш жорсткімі. Некаторыя прадстаўнікі традыцыйных канфесій Беларусі (частка каталікоў, у тым ліку сярод тых жа лефеўрыстаў, праваслаўных, некаторых старых плыняў пратэстантызму) часам вельмі катэгарычна настроеныя ў дачыненні да неапратэстантаў (а часам і адно да аднаго). Адпаведнае стаўленне яны могуць сустрэць і з супрацьлеглага боку.
Паводле даследванняў, прыняць у свае сем’і праваслаўных негатовыя 17% каталікоў, каталікоў – 15% праваслаўных. А гэта таксама шмат пра што кажа. Не сакрэт для многіх і “традыцыя” (спадзяюся, ужо занядбаная) беларускіх бабуль хрысціць сваіх унукаў таемна ад іх міжканфесійных бацькоў. Гэтак, у мяне ёсць знаёмыя, якія ў маленстве былі ахрышчаныя і ў праваслаўнай, і ў стараабрадніцкай цэрквах ды ў праваслаўнай царкве і ў каталіцкім касцёле.
Ёсць і прыклады больш адкрытай варажнечы. Калі праваслаўныя забараняюць каталікам ставіць крыжы. Калі невядомыя антыкаталіцкімі надпісамі распісваюць касцёл, дзе служыў каталіцкі святы Андрэй Баболя, ці разбіваюць яго фігуры напярэдадні яго ўспаміну.
Дзеля шчырасці, варта адзначыць, што падобныя праблемы існуюць і сярод іншых канфесій Беларусі, напрыклад, юдэяў і, мяркуючы па сусветнай практыцы, мусульманаў.
Вядома, пра міжканфесійную вайну ў Беларусі гаворкі пакуль не вядзецца. Але і тое, што ёсць, не з’яўляецца безумоўным дабром. Вядома, кепскі мір лепш за добрую вайну, але хацелася, каб у нашых стасунках мы кіраваліся хаця б наступнымі словамі з Пісання: “Ян сказаў у адказ: «Настаўнік, мы бачылі кагосьці, хто ў імя Тваё выганяе злых духаў, і забаранялі яму, бо ён не ходзіць з намі». А Езус сказаў яму: «Не забараняйце; бо хто не супраць вас, той за вас»” (Лукі 9:49-50). І гэта не кажучы ўжо пра тое, каб “усе былі адно” (Ян 17:21).
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)