ХАДЗІЦЬ ПА ВАДЗЕ

IMG_00503

Усё, што трэба табе, –

За Мною ісці па вадзе.

Адштурхнуцца зямлі,

На сумненнях паставіць крыж,

І ісці па вадзе.

Калі раптам пачнеш тануць,

Я падам руку

І не кіну ў бядзе.

Як калісьці казаў Пятру,

Так і сёння табе кажу:

Ідзі па вадзе.

Прэч сумненні, нявер’е прэч,

Проста крок зрабі.

Калі любіш Мяне – ідзі.

Я надзейны вясляр,

Я не кіну ў бядзе,

Як пачнеш тануць,

Пазаві –

І пачую цябе.

Я той шлях,

Дзе спакойна быць.

Я любоў,

Што трымае цябе.

Проста кроч за Мной,

Паспрабуй хадзіць па вадзе.

Красавік 2015.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Nina

Журналіст, паэт.
Самая нелюбімая фраза: “А давай ты напішаш пра мяне артыкул”.
Самая шануемая цытата: “Вялікія воды не могуць патушыць любові, і рэкі не зальюць яе. Калі б хто даваў усе багацці дома свайго за любоў, ён быў бы адрынуты з пагардай” (Песні Песняў 8:7).

19 чэрвеня 2015 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі