Харызма Беларусі праз кнігу Ёва. Працяг
VI:1-30
1. І адказваў Ёў і сказаў:
2. о, калі б правільна былі ўзважаныя мае енкі, і разам зь імі паклалі на шалі пакуту маю!
3. Яна пэўна пераважыла б пясок марскі! Таму словы мае палкія.
4. Бо стрэлы Ўсемагутнага ўва мне; яд іх п’е дух мой; жудасьці Божыя паўсталі супроць мяне.
5. Ці раве дзікі асёл на траве? ці рыкае бык каля мяшанкі сваёй?
6. Ці нясмачнае ядуць без солі, і ці ёсьць смак у яечным бялку?
7. Да чаго не хацела дакрануцца душа мая, тое і ёсьць агідная ежа мая.
8. О, калі б збылося жаданьне маё, і спадзяваньне маё спраўдзіў Бог!
9. О, калі б узычыў Бог зламаць мяне, працягнуў руку і пабіў мяне!
10. Гэта было б яшчэ радасьцю мне, і я мацаваўся б у маёй бязьлітаснай хваробе, бо я ня зрокся словаў Сьвятога.
11. Якая сіла ў мяне, каб спадзявацца мне? і які канец, каб доўжыць мне жыцьцё маё?
12. Ці цьвёрдасьць камянёў – цьвёрдасьць мая? ці медзь – плоць мая?
13. Ці ёсьць ува мне дапамога мне, і ці ёсьць мне якая апора?
14. спрагненаму павінна быць спагада сябра ягонага, калі толькі ён не адкінуў страху прад Усеўладным.
15. Але браты мае няверныя, як паток, як хуткаплынныя ручаі,
16. якія чорныя ад лёду і ў якіх зьнікае сьнег.
17. Калі робіцца цёпла, яны ападаюць, а ў сьпёку зьнікаюць зь месцаў сваіх.
18. Ухіляюць яны кірунак шляхоў сваіх, заходзяць у пустыню і чэзнуць;
19. глядзяць на іх дарогі Тэмайскія, спадзяюцца на іх шляхі Савэйскія,
20. але застаюцца пасаромленыя ў сваёй надзеі: прыходзяць туды і ад сораму чырванеюць.
21. Так і вы цяпер нішто: убачылі страшнае і спалохаліся.
22. Ці не казаў я: дайце мне, і ад дастатку вашага заплаціце за мяне;
23. і выбаўце мяне ад рукі ворага, і ад рукі катаў выкупіце мяне?
24. Навучэце мяне, і я замоўкну; пакажэце, у чым я зграшыў.
25. Якія моцныя словы праўды! Але што даказваюць выкрываньні вашыя?
26. Вы прыдумваеце казані дзеля выкрыцьця? На вецер пускаеце словы вашыя.
27. Вы нападаеце на сірату і капаеце яму сябру вашаму.
28. Але прашу вас, зірнеце на мяне; ці ж буду я казаць няпраўду перад абліччам вашым?
29. Перагледзьце, ці ёсьць няпраўда? перагледзьце, – праўда мая.
30. Ці ёсьць на языку маім няпраўда? Няўжо горла маё ня можа адрозьніць горычы?
У адказ на “мудрыя” выкрыцці сяброў (у беларускім выпадку – Масковіі, Польшчы і Германіі), Ёў (ён жа – зборны архітыпічны беларус) рэзка выкрывае іх: “На вецер пускаеце словы вашыя. Вы нападаеце на сірату і рыеце яму сябру вашаму.”
Якому гістарычнаму перыяду ў нашай гісторыі адпавядае гэта?
Мой творчы допуск: снежань 1918г. Тады Масковія – яна ж – Чырвоная Савецкая Расея.
Мяркую, адказаў тут можа быць шчэ некалькі.
VІІ:1
Хіба жыццё чалавека на зямлі – гэта не вайна, хіба дні яго – не як дні найміта?
Вельмі беларускі погляд, ці не так? Толькі б не было вайны, толькі б не было сапраўднага жыцця, бо яно – занадта бурлівае. А мы ж – толькі найміты, мы ж у небяспецы кідаем гэтых самых авечак…
Пачатак разважанняў аб харызме Беларусі на прыкладзе кнігі Ёва.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)