Харызма Беларусі праз кнігу Ёва. Працяг

иовIX:1-3
1. І адказваў Ёў і сказаў:
2. праўда! ведаю, што так; але як апраўдаецца чалавек прад Богам?
3. Калі захоча ўступіць у спрэчку зь Ім, дык не адкажа Яму ні на адно з тысячы.

Фаталізм Ёва роднасны нашаму тутэйшаму фаталізму. Мы ўжо лічым сябе дастаткова праведнымі, каб прэтэндаваць на большае, ды, адначасова й разумеем: Бог нам большага не дае, і з Ім не паспрачаешся.

ІХ:21-35
21. Невінаваты я; не хачу ведаць душы маёй, пагарджаю жыцьцём маім.
22. Усё адно; таму я сказаў, што Ён губіць і беззаганнага і вінаватага.
23. Калі гэтага пабівае Ён бічом раптам, дык з пыткі нявінных смяецца.
24. Зямля аддадзена ў рукі бязбожных; твары судзьдзяў яе Ён засланяе. Калі не Ён, тады хто ж?
25. Дні мае хутчэйшыя за ганца, – бягуць, ня бачаць дабра,
26. імчацца, як лёгкія лодкі, як арол імкне на здабычу.
27. Калі сказаць мне: «забуду я скаргі мае, адкладу змрочны выгляд свой і падбадзёруся»,
28. дык трымчу ад усіх пакутаў маіх, ведаючы, што Ты не абвесьціш мяне невінаватым.
29. Калі ж я вінаваты, дык навошта марна пакутую?
30. Хоць бы я абмыўся і снежнаю вадою і цалкам ачысціў рукі мае,
31. дык і тады Ты апусьціш мяне ў бруд, і пагардзіць мною вопратка мая.
32. Бо Ён не чалавек, як я, каб я мог адказваць Яму і ісьці разам зь Ім на суд!
33. Няма паміж імі пасрэдніка, які паклаў бы руку сваю на абодвух нас.
34. Хай адхіліць Ён ад мяне жазло Сваё і страх Ягоны хай не жахае мяне, –
35. і тады я буду гаварыць і не збаюся Яго, бо я не такі самы ў сабе.

Беларусам, як і Ёву ўласціва чаканне бяды. І ў гэтай бядзе ён зусім не абавязкова будзе вініць суседзяў, ды і ўвогуле, не абавязкова будзе вініць людзей. Беларус хутчэй прывяжа заканамернасць бяды да месца свайго знаходжання і да свайго гаротнага прызначэння. Падабенства ў гэтым з праведным Ёвам мяне радуе. А вас?

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

melnik

паэт-бард, журналіст, вернік, праваслаўны

30 лістапада 2015 | Блогі |



Блогі