Харызма Беларусі праз кнігу Ёва. Працяг

ХХІ:1-3

І адказваў Ёў і сказаў: выслухайце ўважліва словы мае, і гэта будзе мне суцяшэннем ад вас. Патрывайце мяне, і буду я казаць; а псля таго, як скажу, насміхайцеся.

Чуць беларусаў суседзі не асабліва жадаюць: маўляў, усё ў іх другаснае, узятае ад іншых ды крыху сапсаванае ўзятае.
иов333

ХХVІ:1-3

1. І адказваў Ёў і сказаў:

2. як ты дапамог бяссіламу, падтрымаў мышцу нямоглага!

3. Як раду ты даў ня мудраму і як ва ўсёй поўніцы растлумачыў!

Адказ Ёва на спачувальныя даставанні аднаго сяброў блізкі да нашага менталітэту. Беларускі непадцанзурны гумар вельмі лёгка пераходзіць у сарказм і здзек, у тым ліку над навязлівымім пакравіцельствамі. Сёй-той знаходзіць у гэтым габрэйскія уплывы. Але ж мы памятаем – Ёў быў не габрэй, а праведнік з зямлі Уц.

Як бы там не было, беларус можа яскрава падзякваць словамі! І зусім не банальнай падзячкай, у яго пры простасці формы часам атрымваенцца штось куды больш шматслойнае. Вашая хіба – калі тую шматслойнасць вы не жадаеце заўважаць. Як, скажам, шматслойнасць тэкстаў Ніла Гілевіча ці Сяргея Міхалка. Ці Андрэя Мельнікава)). Яна ёсць.

ХХVІ:4-7

4. Каму ты казаў гэтыя словы, і чый дух выходзіў зь цябе?

5. Рэфаімы трымцяць пад водамі, і тыя, што жывуць у іх.

6. Апраметная аголена прад Ім, і няма покрыва Авадону.

7. Ён расхінуў поўнач над пустатою, павесіў зямлю ні на чым.

Ёў пераводзіць размову ў больш сур’ёзную плоскасць, чым проста саркастычную падзяку. Чый дух выходзіў з цябе?

Пераход на глыбокія тэмы – тое, што раней прыпісвалі рускай душы. Але тое, што выкаранялася ў душы савецкай і па-вызначэнні не можа жыць у жахлівым міксе рускай душы з саўком – шмат прызнакаў паказвае, што для беларуса, глыбіня – прызначэнне. Беларускія пісьменнікі ад Фёдара Дастаеўскага і Кузьмы Чорнага да Васіля Быкава, Віктара Казько і Віктара Марціновіча – схільныя да глыбокага капання. Пры ўсёй адрознасці стыляў – агульнае ў пошуку глыбіні прасочваецца. Нават павярхоўны быццам бы Альгерд Бахарэвіч пры бліжэйшым разглядзе аказваецца не такім ужо ім павярхоўным. Паэт Анатоль Сыс засведчыў пра беларускую глыбіню сваёй творчасцю пры нядоўгім жыцці, алкагольнай залежнасці і адсутнасці з-за таго многіх базавых ведаў добраадукаванага чалавека свайго часу і месца. Філёзаф і гісторык Святаслаў Шапавалаў вызначыў глыбіню, як адрозенне ў прызначэнні беларусаў ад рускіх і ўкраінцаў, а пісьменнік і палітычны дзеяч Павал Севярынец, апынуўшыся на чарговай “хіміі” стварыў цэлую містычна-прапагандысцкі кнігу-эксклюзіў пра беларускую глыбіню.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

melnik

паэт-бард, журналіст, вернік, праваслаўны

25 студзеня 2016 | Блогі | Тэгі:



Блогі