Харызма Беларусі праз кнігу Ёва. Працяг
ХХІХ
1. І гаварыў далей Ёў слова сваё і сказаў:
2. о, калі б я быў, як у ранейшыя месяцы, як у тыя дні, калі Бог асланяў мяне,
3. калі сьвяцільня Ягоная сьвяціла над галавою маёю, і я пры сьвятле Ягоным хадзіў у цемры;
4. як быў я ў дні маладосьці маёй, калі ласка Божая была над намётам маім,
5. калі яшчэ ўсеўладны быў са мною, і дзеці мае вакол мяне,
6. калі шляхі мае абмываліся малаком і скала крынічыла мне ручаі алею!
7. Калі я выходзіў да брамы горада і на плошчы ставіў седзішча сваё,
8. хлопцы, убачыўшы мяне, хаваліся, а старыя ўставалі і стаялі;
9. князі ўстрымліваліся ад прамовы і пальцы клалі на вусны свае;
10. голас знакамітых змаўкаў, і язык у іх прыліпаў да паднябенн.я іхняга.
11. Вуха, якое чула мяне, улешчвала мяне; вока, якое бачыла, хваліла мя,
12. бо я ратаваў пакутніка, які енчыў, і сірату бездапаможнага.
13. Дабраславеньне таго, хто гінуў, прыходзіла на мяне, і сэрцу ўдавы прыносіў я радасьць.
14. Я апрануўся ў праўду, і суд мой апранаў мяне як мантыя і турбан.
15. Я быў вачыма сьляпому і нагамі кульгаваму;
16. бацькам быў я ўбогім і цяжбіну, якое я ня ведаў, разьбіраў уважліва.
17. Крышыў я беззаконнаму сківіцы і з зубоў ягоных вырываў крадзенае.
18. І казаў я: у гнязьдзе маім сканаю, і дзён маіх будзе многа, як пяску;
19. корань мой адкрыты вадзе, і раса начуе на вецьці маім;
20. слава мая ня старыцца, лук мой моцны ў руцэ маёй.
21. Уважалі мне і чакалі, і маўчалі пры радзе маёй.
22. Пасьля слоў маіх ужо не разважалі; мова мая капала на іх.
23. Чакалі мя, як дажджу, і, як дажджу позняму, разьзяўлялі вусны свае.
24. Бывала, усміхнуся ім, – яны ня вераць; і святла твару майго яны не азмрочвалі.
25. Я назначаў шляхі ім і сядзеў на чале і жыў як цар у коле вояў, як суцешнік заплаканых.
Што ёсць успамін Ёва пра свае поспехі і аўтарытэт, для беларуса? Успамін пра “Залаты век” ВКЛ? Успамін пра даўнюю веліч рода? Успамін пра асабістае? Як бы то ні было, тут назіраецца ўзгадка пра самаўпаенне і ранейшая перакананасць у тым, што такі поспех і аўтарытэт будзе і далей, пра нейкія бытавыя даўгатэрміновыя планы… У занадтай перакананасці ў сваім Я – крыецца небяспека. Магчыма, менавіта пра гэта сей тэкст.
ХХХ:1-13
1. А сёньня сьмяюцца зь мяне і малодшыя за мяне гадамі, тыя, чыіх бацькоў я не згадзіўся б пасадзіць разам з сабакамі статкаў маіх.
2. І сіла рук іхніх навошта мне? Над імі ўжо прайшоў час.
3. Беднасьцю і голадам змораныя, яны ўцякаюць у стэп бязводны, змрочны і апусьцелы;
4. скубуць зеляніну каля кустоў, і ягады ядлоўцавыя – хлеб іхні.
5. З суполкі выганяюць іх, крычаць на іх, як на злодзеяў,
6. каб жылі яны ў калдобінах патокаў, у цясьнінах зямлі і скалаў.
7. Равуць паміж кустамі, ціснуцца пад цернем.
8. Людзі адкінутыя, людзі бязь імя, адкіды зямлі!
9. Я і зрабіўся цяпер іхнім і ежаю іхняй гутаркі.
10. Яны грэбуюць мною, аддаляюцца ад мяне і не перастаюць пляваць перад абліччам маім.
11. Як што Ён разьвязаў повад мой і пабіў мяне, дык яны скінулі зь сябе кілзы перад абліччам маім.
12. З правага боку ўстае гэты вылюдак, зьбівае мяне з ног, кіруе свае пагібельныя шляхі да мяне.
13. А маю сьцежку сапсавалі: усё пасьпеплі зрабіць дзеля маёй пагібелі, ня маючы памочніка.
Вынікі пагарды нягоднымі ў паводзінах, але людзьмі, вяртаюцца пагардай з боку іх нашчадкаў. ВКЛ не жадала прызнаваць роўнымі з астатнімі сваімі жыхарамі цыганаў, не давала ім правоў. І вось нашчадкі бяднейшых, пагарджаных і бяспраўных цяпер ва ўладзе ў Рэспубліцы Беларусь. Нашчадкі некалі пагарджаных адукаванай і адухоўленай шляхтаю, збіваюць шляхетных і руйнуюць ды перарабляюць шляхэцкую спадчыну, архітэктурны гонар Радзімы. Нашчадкі тых, хто быў забыты ці зняслаўлены, у адрозненне ад скульптурна ўвекавечаных сабак князя Паскевіча цяпер помсцяць нашчадкам тых, хто не даваў іх продкам сядзець побач са сваімі сабакамі і з весялосцю садзяцца, кладуцца, бегаюць, катаюцца на роварах побач з тымі недаступнымі раней сабакамі, увасобленымі цяпер скульптурна… Побач са шляхецкімі сабакамі весяляцца, зняслаўленымі шляхцюкамі грэбуюць ды насміхаюцца з іх.
ХХХ:14-17
14. Яны прыйшлі да мяне, як праз шырокую праломіну; з шумам кінуліся на мяне.
15. Жахі памкнуліся на мяне; як вецер, разьвеялася веліч мая, і шчасьце маё адляцела, як воблака.
16. І сёньня выліваецца душа мая; дні смутку агарнулі мяне.
17. Уначы ныюць ува мне косьці мае; дні смутку агарнулі мяне.
Цяперашні крызіс заканамерны. Нягледзячы на праведнасць Ёва, нягледзячы на шляхецтва шляхты, няздольнасць прыняць душою душэўныя абмежаванасці небаракаў прыводзіць да пакутаў фізычных і пакутаў асабістай абмежаванасці
ХХХ:18-25
18. Вельмі цяжка здымаецца з мя вопратка мая; краі хітона ціснуць мя.
19. Ён кінуў мяне ў бруд, і я зрабіўся, як пыл і попел.
20. Я заклікаю Цябе, і Ты ня слухаеш мяне, – стаю, а Ты толькі глядзіш на мяне.
21. Ты зрабіўся жорсткім да мя, моцнаю рукою варагуеш супроць мя.
22. Ты падняў мяне і прымусіў мяне насіцца па ветры і ламаеш мяне.
23. Так, я ведаю, што Ты прывядзеш мяне да сьмерці і ў дом збору ўсіх, што жывуць.
24. Правільна, Ён не працягне рукі Сваёй над домам касьцей: ці будуць яны крычаць пры сваім разбурэньні?
25. Ці ня плакаў я па тым, хто быў у горы; ці ня журылася душа мая па бедных?
Фізычныя і душэўныя пакуты перанастройваюць Ёва ад бытавых самаўпаенных развагаў на думкі пра смерць і абуджаюць у памяці сапраўднае спачуванне да бядотных. Беларусы намагаюцца суцяшаць і сябе і вакольных павярхоўнымі папсовымі шоў, але асабістая і народная крыза прымушае многіх беларусаў развівацца ці вяртацца да асабістай чалавечнасці.
ХХХ:26-31
26. Калі я чакаў дабра, прыйшло зло; калі я чакаў святла, прыйшла цемра.
27. Мае вантробы кіпяць і не перастаюць; сустрэлі мяне дні смутку.
28. Я хаджу пачарнелы, але не ад сонца; устаю на сходзе і крычу.
29. Я зрабіўся братам шакалам і сябрам страўсам.
30. Мая скура пачарнела на мне, і косьці мае абгарэлі ад сьпёкі.
31. І цытра мая зрабілася панылаю, а жалейка мая – голасам слёзным.
У горы і болю Ёў пачынае адчуваць сябе сябрам і братам жывёлаў. Даволі звычайна і характэрна для беларуса. Але для таго, які перастае быць перадусім спажыўцом. Пра рэлігію спажывецтва ў сучаснасці пішуць многія, у тым ліку і беларус Віктар Марціновіч. Гэтая рэлігія захопвае ўсё новыя і новыя пляцдармы, ачмурае новыя і новыя душы. Які сродак апроч пакутаў спыніць яе акупацыю ўласнай душы? Які сродак, апроч пакутаў, пабачыць у былых мясных ахвярах сяброў і братоў?
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)