Хрысціянскі кінаклуб. Святы Аўгустын

kinopoisk.ru
kinopoisk.ru

Гарачае і знясільваючае афрыканскае сонца абпальвае камяні непрыступных сцен Гіпона, старажытнага граду, што ляжыць недалёка ад Карфагена. Легіянеры імкліва займаюць свае ўжо знаёмыя пазіцыі для спынення націску  нечаканых гасцей – варвараў. Жыхары горада запасваюцца пітной вадой і харчаваннем на выпадак доўгай аблогі. Народ шукае выратавання. Хтосьці ў аблічы пракуратара Валерыя, ваяўнічага ваяводы «старой загартоўкі», які аддае перавагу мячу, а не слову. Іншыя ж звяртаюць свае спадзевы на  Аўгустына, у той час  – біскупа Гіпона, які нечакана прапануе для грамадства альтэрнатыву гвалту і вайне.

Такім чынам, «Хрысціянскі кінаклуб» прапануе  вашай увазе кінастужку:

 

Святы Аўгустын (арыг: SantAgostino)

Краіна:             Італія, Германія

Рэжысёр:        Крысціян Дзюге

Сцэнар:           Франчэска Арланк, Себасцьян Хенкель-Донерсмарк

Прадзюсер:   Люка Бернабей, Мацільда ​​Бернабей, Марцін Хароба,

Прэм’ера:      31 студзеня 2010

Час:                 190 хвіл. / 03:10

 

Падчас аблогі горада святы Аўгустын дыктуе свае ўспаміны, якія з часам будуць аб’яднаныя  і складуць яго кнігу «Споведзь», пасля яе па праве назавуць геніяльнай. Уласна гэтая самая кніга і з’яўляецца асноўным матэрыялам сюжэту. Гісторыя, апісаная ў ёй, паказвае ўвесь жыццёвы шлях галоўнага героя.

Вось ён яшчэ зусім юны хлопец адпраўляецца ў горад, каб «грызці граніт навукі”; вось ён ужо вядомы адвакат, выйграе ўсе справы і клапоціцца толькі пра сябе самога. А вось ён ўплывовы вяльможа ў Мілане пры імператарскім двары.

Дарэчы для гледача вельмі карысны той факт, што апавяданне не акцэнтуе ўвагу толькі на асобе самога Аўгустына. Стужка дае вельмі цікавую, дынамічную афарбоўку таго далёкага часу, дасканала раскрываючы характары абсалютна розных людзей, усіх тых персон, якія атачалі Аўгустына ў той час. Нам прадстаўлены прывілей, пагрузіцца ў атмасферу цэлых гарадоў, у якіх ён жыў і працаваў, падораная унікальная магчымасць прачуць усе тыя ідэі, тэндэнцыі і каштоўнасці, якія ў той далёкі час былі ў грамадстве.

Стварыць цэлы горад, цэлую эпоху са стылізаванымі пад той час касцюмамі і атрыбутыкай, безумоўна, няпростая справа, але асноўная адказнасць заключаецца ў тым, каб перадаць грандыёзную задуму, сабраць разам усе дэталі і часткі як мазаіку ў адзіны сэнсоўны вобраз.

Узяць, да прыкладу, адну з самых галоўных сцэн – нараджэнне  звыш  Аўгустына. Хіба можа бездухоўны чалавек ўсвядоміць, што гэта было? Хіба можа ён паверыць таму, што адбылося? Толькі перажыўшы падобнае і маючы веру ў сэрцы, чалавек здольны свядома рэжысаваць гэты эпізод і з хрысціянскай радасцю, падзяляючы з галоўным героем яго духоўныя адчуванні, глядзець гэтую сцэну. У такім выпадку ты дасканала разумееш, што менавіта прыйшлося перажыць герою, каб прыйсці да Бога.

Прыемна прагляду,

Ваш Ян Міцкевіч

 

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

05 чэрвеня 2015 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі