Хрысціянскі кінаклуб: «Дарога надзеі»

kinopoisk.ruШаноўнае спадарства!

Вось і падыйшоў да завяршэння працоўны тыдзень. Наперадзе сёмы дзень, і я веру, што для многіх з вас гэта трапяткі час падрыхтоўкі дзетак да нядзельнай школкі, а таксама падбору гармануючага з мужам ці жонкаю гардэроба, перад паходам у вашую царкву. Выходныя гэта час сустрэч з сябрамі, сваякамі і, вядома ж, прысвячэння ўвагі сваім бацькам, якія заслугоўваюць павагі ўжо толькі за тое, што пагадзіліся з воляй Божай і падарылі вам жыццё.

Наогул, мы людзі, вельмі любім стасавацца з сабе падобным, фактычна мы не можам доўгі час без даверных гутарак і супрацоўніцтва. Так прадугледжана Валадаром сусвету, і, на маю думку, гэта выдатна.

Беражыце блізкіх вам людзей. І не бойцеся новых знаёмстваў. Я згодны, пабудова адносін гэта велізарная праца, але набыццё ад яе, з лішкам кампенсуюць усе выдаткі, насычаючы і ўзбагачаючы наша жыццё спаўна.

Менавіта таму сённяшнім вечарам «Хрысціянскі Кінаклуб» прапануе вашай увазе кінастужку, якая раскрывае важнасць ролі ўзаемаадносін паміж людзьмі і таго, як адно знаёмства змагло паўплываць на вобраз мысленне і нават светапогляд галоўнага героя.

Такім чынам, вітаем кінафільм «Дарога надзеі»

Арыгінальная назва: «Abel’s Field»

Год выпуску: 2012

Краіна: ЗША

Рэжысёр: Гордзі Хокстад

Час: 104 хвілін / 01:44

У галоўных ролях: Кевін Сорба, Сэмюэл Дэвіс, Рычард Дылард, Б.К. Макі, Тэры Бенэт, Уільям Б’юкенэн, Джын Цэрвенка, Люсі Крысціян, Боб Кунрод

…У жыцці маладзёна Сэта ўсё ідзе сваёю чаргою – ён вучыцца, адпачывае з сябрамі, улюбляецца. Але ў адзін момант усё кардынальна мяняецца – маці памірае, а бацька кідае дзяцей на волю лёсу. Сэт застаецца адзін з двума маленькімі сястрычкамі. Хлопцу даводзіцца нялёгка: замест шпацыраў пад месяцам – дзве працы, вучоба, хатнія клопаты.

Аднойчы, у якасці пакарання за бойку, яго адпраўляюць працаваць на школьны футбольны стадыен. Настаўнікам Сэта становіцца касільшчык газону Абель. Спачатку іх адносіны не складваюцца, але неўзабаве Абель становіцца адзінай апорай і абаронай для сірот.

Ваш, Ян Міцкевіч

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

30 лістапада 2014 | Блогі | Тэгі: , , , ,



Блогі