Хрысціянскі кінаклуб: «Крыстыяда»

 Кристиада Дарагія сябры!

На гэтым тыдні «Хрысціянскі кінаклуб» мае гонар прадставіць вам кінастужку рэжысёра Дзіна Райта, сюжэт якой заснаваны на працы французскага гісторыка Жана Меера «The cristero rebellion. The Mexican people between Church and State», напісанай у 1976 годзе .

Мы прапануем вам акунуцца ненадоўга ў падзеі Грамадзянскай вайны ў Мексіцы, якая пачалася ў 1926 годзе.

І так, «Крыстыяда»

Арыгінальны назоў: «For Greater Glory»

Жанр: ваенны, драма, гістарычны

Год выпуску: 2012

Рэжысёры: Дын Райт

У ролях: Ева Лангорыя, Брус Грынвуд , Эндзі Гарсія, Пітэр О`Тул, Нестар Карбонэл, Брус МакГіл, Каталіна Сандзіна Марэна, Оскар Айзек

Краіна: Мексіка

Прэм’ера ў свеце: 20.04.2012

Кінакампанія: NewLand Films

Фільм пачынаецца з апісання анты-каталіцкіх палажэнняў Канстытуцыі 1917 году, згодна з якой ўплыў Рыма-Каталіцкай Царквы быў моцна абмежаваны (забароненыя манаскія ордэны, нацыяналізавана маёмасць, адукацыя стала свецкай і інш.). У адказ на гэта ў Мексіцы успыхвае паўстанне, якое атрымала назву «вайны крыстэрас», або «Крыстыяда».

Сюжэт апавядае пра многіх дзеячаў той вайны і пачынаецца з айца Хрыстафера (Піцер О’Тул), каталіцкага святара, якога бязлітасна забілі ўрадавыя войскі прама на вачах трынаццацігадовага хлопчыка Хасэ Луіса Санчэса (Маўрысіо Палі). Праз некаторы час, Хасэ далучаецца да паўстанцаў і сустракаецца з іх лідарам, генералам у адстаўцы Энрыке Гарасцьета Велардэ, які робіць яго сваім памочнікам. Пазней, у адной з бітваў з федэраламі, Хасэ быў захоплены ў палон і пасля катаванняў пакараны смерцю. Энрыке Гарасцьета ж быў забіты на наступны год у бітве пры Халіска.

Некаторыя гледачы ўбачылі ў гэтым фільме толькі маляўнічы сюжэт, і гэта не дзіўна, бо карціна стваралася пры актыўным удзеле спецыяліста па візуальных эфектах, вядомага па ўдзелу ў здымках такіх фільмаў, як «Уладар кольцаў» і «Хронікі Нарніі».

Знаходзіліся таксама і такія крытыкі, якія дазвалялі сабе і цалкам невуцкія выслоўі (цытата): “падчас гэтай вайны урад краіны і мясцовыя каталікі высвятлялі, чыя рэлігія круцейшая і чые ствалы даўжэйшыя”.

Але для большай часткі аўдыторыі, гісторыя, раскрытая ў прадстаўленай намі кінастужцы, стала яшчэ адной нагодай захапіцца подзвігам святароў, якія бясстрашна ішлі на смерць у імя Хрыстова, абараняючы уласнымі грудзьмі духоўнае здароўе нацыі, а таксама задумацца аб адвечным пытанні – ці апраўдана чалавеку брацца за зброю ў барацьбе за мір?

Мы шчыра верым, што прагляд гэтага цудоўнага фільма, не гледзячы на рэалістычную падачу гістарычных падзей, толькі станоўча адаб’ецца на вобразе вашага мыслення і натхніць вас не спыняцца перад чарадой перашкод, але пераможна іх пераадольваць.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

13 снежня 2014 | Блогі | Тэгі:



Блогі