“Хрысціянскі кінаклуб” прадстаўляе стужку “Францішак”

francesco_poster_01«Хрысціянскі Кінаклуб» адкрывае цыкл прэзентацый кінастужак пра жыццёвы шлях  герояў веры.

Мы не выпадкова прынялі рашэнне пачаць з біяграфічнай драмай пра святога Францішка Асізскага, знятай Ліліянай Кавані ў 1989 годзе. Карціна заваявала прэмію «Давід дзі Данатэла» ды й мноства іншых узнагарод. У 1995 годзе яна была ўключана ў спіс 45-і найвялікшых фільмаў усіх часоў, складзены ў Ватыкане да стагоддзя кінематографа.

І немногія з вас ведаюць, што, нягледзячы на ​​імідж галоўнага бунтара і скандаліста Галівуду, Мікі Рурк выканаў тут сваю лепшую і сваю любімую ролю, зыграўшы самага ўшанаванага каталіцкага святога.

Такім чынам, кожную сераду ў вас ёсць унікальная магчымасць, даведацца больш пра жыццёвы шлях сапраўдных хрысціян – герояў веры і святых, чые гісторыі павучальныя для кожнага з нас і актуальныя ва ўсе часы.

Такім чынам, кінастужка «Францішак»

Арыгінальная назва: Francesco

Краіна: Італія, Германія (ФРГ)

Жанр: драма, біяграфія

Год выпуску: 1989

Працягласць: 02:30:16

Рэжысёр: Ліліяна Кавані / Liliana Cavani

У ролях: Мікі Рурк, Хелена Бонэм Картэр, Андрэа Фэрэол, Нікалас Д’ютч, Петэр Берлінга, Ханс Цішлер, Марыё Адорф, Паола Боначэллі, Рыкарда Дэ Торэбруна

З біяграфіі Святога Францішка:

«Любоў ператварыла яго ў любімага, таму што чалавек становіцца тым, каго любіць».

«Францішак» – не проста яшчэ адзін біяграфічны фільм, гэта экранізаваная гісторыя жыцця вялікага святога, які здолеў перамагчы сваё цялеснае “Я”, сваё самалюбства, сваю ганарыстасць, цалкам адмовіўшагася ад зямных дабротаў у імя ідэалаў хрысціянскага веравучэння. Францішак ахвяраваў усім, што перашкаджала яму наблізіцца да Ісуса Хрыста, ён шчыра прагнуў навучыцца любіць Госпада ўсім сэрцам, усёй душою, і ўсім розумам сваім. Будучы святы разумеў, што любоў да Бога немагчымая без любові да кожнага паасобку чалавека. І не важна, хто гэты чалавек: сваяк, сябар, вораг, Папа Рымскі, выпадковы мінак, ці пракажоны, якога ўсе абыходзяць бокам, грэбліва азіраючыся на няшчаснага. Духоўная ідэалогія Францішка выходзіла далёка за рамкі разумення розуму сярэднестатыстычнага індывіда, яна абвяргала неправераныя, але укаранелыя стэрэатыпы цывілізаванага грамадства, змагалася з закамянеласцю чалавечых сэрцаў, яна стала жывым доказам евангельскай праўды. Адным словам, жыццё Святога Францішка – гэта гісторыя ўзыходжання звычайнага чалавека да Бога, гісторыя поўная драматызму, трагізму, пакут, але ў той жа час дасканалай любові і моцнай веры.

Рэжысёр «Францішка» Ліліяна Кавані зняла кіно ў еўрапейскім стылі: мудрае, тонкае, глыбокае, узвышанае. Гэта высокадухоўная рэальная гісторыя, якая ўвабрала ў сябе занадта шмат, каб быць проста фільмам. Гэта ода аб сіле духу, мары, праўдзівай веры і чалавекалюбстве.

Асобных слоў заслугоўвае моцная акцёрская гульня Мікі Рурка, які здолеў неверагодна пераканаўча і праўдападобна згуляць ролю святога. Ты верыш яму. Яго гульня геніяльная.

У той жа час, варта прызнаць, што для верніка ўсе развагі пра мастацкія каштоўнасці фільма – другасныя, і спробы ацаніць дадзеную кінапрацу з пазіцый штампаў прынятых у кінамастацтве не карэктныя. Такія фільмы трэба глядзець сэрцам, каб адчуць усю гаму душэўнага запалу і эмацыйных перажыванняў герояў.

«Хто не любіць, той не спазнаў Бога, таму што Бог ёсць Любоў*». (1Ян.4:8)

* У грэцкім арыгінале выкарыстоўваецца слова «агапа». Яно азначае беззапаветна адданую, бескарыслівую і безумоўную любоў. Па сваёй сутнасці нагадвае бацькаву (матчыну) любоў да дзіцяці, якога бацька працягвае любіць і ўдзельнічаць у яго лёсе нягледзячы ні на што.

Прыемнага вам прагляду з «Хрысціянскім Кінаклубам» на партале Krynica.info

 

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

18 верасня 2015 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі