Хрысціянскі кінаклуб рэкамендуе мастацкую кінастужку «Што зрабіў бы Ісус?»

WWJDКожны хрысціянін, які імкнецца да праведнасьці, міру і радасці ў Духу Святым, штодня сутыкаючыся з чарадою падзей і правам выбару правільных рашэнняў у іх, задае сабе адное і тое ж пытанне: «А як бы на маім месцы зрабіў Ісус?»

Ці я адзіны ў сваіх меркаваннях? Спадзяюся, што гэта не так. Бо кожны з нас штодня прымае да 10 тысяч мікра і макра рашэнняў, якія і вызначаюць нашае заўтра. Як музыканту немагчыма граць як мае быть без папярэдняй наладкі інструмента, пачаўшы са зверкі ноты па камертону, а караблю дабрацца ў патрэбную гавань без компаса, так і чалавеку немагчыма прыняць правільнае рашэнне без пазнання Таго, хто ёсць Шлях, Праўда І Жыццё.

Зрабіць правільны выбар або прыняць правільнае рашэнне, на практыцы нашмат складаней, чым проста гаманіць пра гэта ў коле сяброў. Бо супраць гэтага самага правільнага, могуць паўстаць мноства абставінаў і меркаванняў. Але радасць ад перамогі, перш за ўсё над сваімі недахопамі, і атрыманы вынік, кампенсуюць усе затрачаныя ў барацьбе намаганні і рэсурсы. У падобнай сітуацыі апынуліся і галоўныя героі наступнага фільма.

Дарагія сябры. Дазвольце звярнуць вашу ўвагу на кінастужку, якая цалкам паслужыць добрай ежай для вашай душы сённяшнім, усё яшчэ цёплым, суботнім вечарам.

І так, «Што б зрабіў Ісус?»
Арыгінальнае Назва: WWJD: What Would Jesus Do?
Год выпуску: 2009.Страна: ЗША і Канада
Рэжысёр: Томас Макоўскі
Акцёры: Джон Шнайдер, Максін Банс, Марк Арнольд, Кім Хидальго, Джым Глісан, Джоні Боўілл, Кірк Бовілл, Джон Саутуэлл, Мімі Коззенс, Адам Грэгары.

WWJD1Дзеянні фільма разгортваюцца ў невялікім мястэчку Райманд, у штаце Каліфорнія, падчас эканамічнага крызісу. Набліжаюцца выбары мэра горада. Буйны бізнэсмэн Алекс Ёрк вылучае сваю кандыдатуру на гэты пост. Ён абяцае пабудаваць у горадзе казіно і ўзаконіць ігральны бізнес, тым самым, стварыўшы прыток турыстаў і буйных грашовых сродкаў. Вядома, гэта дапаможа выйсці з крызісу, але назаўсёды пахавае духоўнасць жыхароў горада. Так лічыць пастар мясцовай царквы Генры Максвел і яго вернікі, якія не хочуць бачыць свой ​​горад у будучыні такім, якім яго абмаляваў Алекс.

Як будуць разгортвацца падзеі ў прапанаванай стужцы прапануем, можна даведацца, паглядзеўшы фільм.
Зычым Вам прыемнага прагляду з «Хрысціянскім Кінаклуба», Ваш Ян Міцкевіч

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

12 верасня 2015 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі