Хрысціянскі кінаклуб: Зыход. Біблія

ae558b0f04165f665bc4b470d43a48c0Дарагія нашы чытачы. Сябры.

Не звяртаючы асаблівай увагі на каментары крытыкаў і выказванні скептыкаў, 2015 год усё ж наступіў. А значыць, жыццё працягваецца і ўсё самае лепшае яшчэ наперадзе. У тым ліку і лепшыя хрысціянскія фільмы. Мы шчыра верым, што якасць хрысціянскага кінематографа значна ўзрасце ў бліжэйшыя «365» дзён і для гэтага існуюць усе перадумовы.

І ад імя Хрысціянскага Кінаклуба я, Ян Міцкевіч, шчыра рады вітаць вас гэтым цудоўным нядзельным днём новага года.

Не магу абыйсці той факт, што нядщна мы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання фільма «Зыход. Каралі і багі», прэм’ера якога адбылася 1 студзеня ў шэрагу кінатэатраў Беларусі.

Магчыма, аналіз здаўся каму-небудзь з вас даволі крытычным. Прызнаюся, я таксама ў першыя імгненні хацеў ужо было здаваць набытыя квіткі. Бо я зусім не сумняваўся ў аб’ектыўнасці меркаванняў. Але пасля, пераправерыўшы наяўнасць тых самых квіткоў у кішэні свайго паліто, я, сканцэнтраваўшы погляд на часп сеансу, адрапартаваў: «інфармаваны, значыць узброены».

Па шчырасці, усведамляючы, што за першыя тры дні прэм’еры фільм паглядзела ўжо некалькі дзесяткаў мільёнаў гледачоў па ўсім свеце, я задаю сабе пытанне: «А які ўплыў на іх светапогляд аказала сэнсавая нагрузка дадзенай кінастужкі? І якім цяпер усе гэтыя і наступныя гледачы будуць прадстаўляць сабе Усемагутнага Бога – Творцу сусвету? Пры ўліку таго, што магчыма да гэтага большасць з іх не мела асабістага знаёмства з характарам і асобай Бога праз пазнанне Яго Слова».

Бо калі разглядаць кінематограф як магутны інструмент ўплыву і фармавання думкі ў грамадстве, якім ён і з’яўляецца, то за 140 млн амерыканскіх даляраў можна было б прадставіць гледачу не толькі толькі чарговы фэнтэзі з бездакорнай графікай, але і дайсці да сэрцаў публікі, праз раскрыццё праўдзівай сутнасці падзей. Асабіста я перакананы, што гэта не адбілася б негатыўна на касавых зборах ад пракату, якія, дарэчы, на дадзены момант ужо перавысілі выдаткі на 20 млн.

Магчыма, што рэжысёр Рыдлі Скот, які вядомы аўдыторыі сваімі працамі над фільмамі «Чужы», «Гладыятар» і «Праметэй», ужо занадта турбуецца аб тым, як ўспрымуць стужку ў «мультырэлігійным свеце» краін Азіі і Блізкага Усходу.

Але, дзякуй Богу за такіх людзей як Рома Даўні і Марк Барнетт, якія ў адрозненні ад свайго калегі не забаяліся прапанаваць распешчанай публіцы міні-серыял пад назвай «Біблія». Гэтыя хлопцы даказалі, што можна ствараць відовішчнае кіно для масавага гледача, пры гэтым не скажаючы асноў гістарычных падзей і самой Ісціны. Для таго, каб карціна з дзесяці эпізодаў убачыла святло, яе стваральнікам давялося прайсці няпросты шлях, робячы сапраўдныя крокі веры. Але, як і раней, Бог заахвочвае тых, хто не спыняецца на паўдарогі, а працягвае змагацца да канца, для дасягнення вялікай мэты.

У выніку міні-серыял з бюджэтам у 22 млн даляраў, знайшоў поспех у рэйтынгах, прыцягваючы 13 млн гледачоў на прэм’ерным эпізодзе, тым самым становячыся самай назіранай новай драматычнай праграмай у сезоне 2012-13 на тэлебачанні.

Праект меў вялікі поспех у рэйтынгах не толькі ў ЗША, але і ў свеце, а продажу DVD быў пастаўлены рэкорд за ўсю гісторыю міні-серыялаў, што прывяло прадусараў да выпуску шоў у кінатэатрах. Гэтак жа Праграма была намінаваная на тры прайм-тайм прэміі «Эмі» ў 2013 годзе.

Такім чынам, дарагія сябры, з глыбокага пачуцця павагі да Вас, я не магу не прапанаваць вам да прагляду другую серыю вышэйзгаданага серыяла.

І так, сустракайце:

Назва: «Зыход» (з міні-серыяла «Біблія» / The Bible)

Серыя: 2 (з 10)

Рэжысёр: Крыспін Рыс, Тоні Мітчэл, Крыстафэр Спенсер

У ролях: Дыёга Маргадо, Дауд Шах, Пол Брайтвел, Рома Даўні, Грэг Хікс, Себасцьян Кнап, Эмбер Роўз Рэва, Адрыян Шылер, Эндру Брук, Луіз Дэламер

Сцэнар: Рычард Бедсер, Нік Янг, Крыстафэр Спенсер

Прадусар: Рычард Бедсер, Марк Барнет, Рома Даўні

Краіна, год: ЗША; 2013

Час: 45 хвілін

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

04 студзеня 2015 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі