Хрысціянскія фільмы. «Адстрэльваючы сабак» і «Гатэль «Руанда»

notes_1447068489

1994 год. У маленькай афрыканскай краіне Руанда разгараецца генацыд, ахвярамі якога становяцца прадстаўнікі народнасці тутсі. Больш за 800 тыс. чалавек усяго за некалькі месяцаў сталі ахвярамі масавай разні, якую Еўропа ды і ў цэлым Заходні свет стараўся не заўважаць і ў якую спрабаваў не ўмешвацца.

Менавіта гэтым падзеям і прысвечаныя два заснаваныя на рэальных падзеях фільмы – «Адстрэльваючы сабак» і «Гатэль «Руанда . Сюжэт фільмаў падобны паміж сабой і распавядае пра спробы тутсі выратавацца ад разні: у першым выпадку – на тэрыторыі каталіцкай школы, у другім – у бельгійскім гатэлі. Для кагосьці гэтыя спробы апынуцца ўдалымі, для кагосьці…

Акрамя ўласна генацыду, вялікая ўвага ў фільмах надаецца паводзінам міратворцаў ААН – знакамітых “блакітных касак”, якім забаранялася страляць для спынення генацыду, але дазвалялася адстрэльваць сабак, каб перашкодзіць распаўсюджванню эпідэмій. Аб здрадзе з боку еўрапейцаў у дачыненні да мясцовых жыхароў, якія даверыліся ім.

Галоўны герой фільм «Адстрэльваючы сабак» – каталіцкі святар Крыстафер (Джон Херт), які перанёс у сваё жыццё словы Хрыста аб тым, што «няма больш той любові, як калі хто пакладзе душу сваю за бліжняга свайго» (Ян. 15:13). У «Гатэлі «Руанда» ж галоўны герой – менеджар гатэля Пол Русесабаджына, дарэчы, рэальны чалавек, які ў свой час вучыўся ў адвентысцкай семінарыі. Яго ролю выканаў Дон Чыдл.

Адстрэльваючы сабак (Shooting Dogs)

Краіна – Вялікабрытанія, Германія

Год – 2005

Рэжысёр – Майкл Кейтон-Старэйшы

У ролях – Джон Херт, Х’ю дэнс, Дамінік Хорвіц, Луі Махоні, Клэр-Хоўп Эшайці.

Другі фільм атрымаў тры намінацыі на «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю, лепшую жаночую ролю другога плана і за лепшы арыгінальны сцэнар.

Гатэль «Руанда» (Hotel Rwanda)

Краіна – ЗША, Вялікабрытанія, Італія, ПАР

Год – 2004

Рэжысёр – Тэры Джордж

У галоўных ролях – Дон Чыдл, Сафі Аконеда, Жан Рэно, Нік Нолці, Хаакін Фенікс, Фана Макаена, Тоні Кгароге.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info




Блогі