Хрысціянскія фільмы. Бэн-Гур
З сённяшняга дня ў рубрыцы «Хрысціянскія фільмы» пачынаем прадстаўляць вашай увазе фільмы, унесеныя ў 1995 годзе Папскай радай па масавых камунікацыях ў Ватыкане ў спіс лепшых узораў кінамастацтва. 45 фільмаў з спісу былі падзеленыя на тры катэгорыі па 15 карцін у кожнай: «Рэлігія», «Маральныя каштоўнасці» і «Мастацтва». Пачнем з рэлігіі.
Некаторыя з гэтых фільмаў, як, напрыклад, «Францішак» або «Чалавек на ўсе часы», Krynica.info ўжо прапаноўвала вашай увазе. На гэты раз мы раім паглядзець стужку «Бэн-Гур».
Эпічны кінафільм, зняты ў 1959 годзе паводле рамана амерыканскага пісьменніка Лью Уолеса, упершыню ў гісторыі кінематографа заваяваў «Оскары» ў 11 намінацыях. Зраўняцца з ім могуць хіба што «Тытанік» і «Уладар пярсцёнкаў: вяртанне караля».
Падзеі стужкі развіваюцца ў гады зямнога жыцця Хрыста – 20-30-я гады ў Юдэі і іншых частках Рымскай імперыі. Яе галоўны герой – багаты юдэй, праціўнік рымскага панавання Юда Бэн-Гур, якому пашчасціла сустрэць Ісуса.
Бэн-Гур / Ben-Hur
Краіна / год – ЗША / 1959
Рэжысёр – Уільям Уайлер
У ролях – Чарлтан Хестан, Стывен Бойд, Марта Скот
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)