Хрысціянскія фільмы. Бекет
Як і ў апошнія разы, сёння ў рубрыцы “Хрысціянскія фільмы” прапануем вашай увазе фільм, заснаваны на рэальных падзеях. Стужка “Бекет” прысвечаная змаганню ў ХІІ стагоддзі караля Англіі Генрыха ІІ за абсалютную ўладу ў каралеўстве. Перашкаджала гэтаму толькі Каталіцкая Царква, якая на той момант была пануючай на Брытанскіх выспах.
Каб перамагчы адзіны асяродак свабоды ў Англіі, кароль вырашаецца прызначыць свайго блізкага сябра Томаса Бекета, з якім яны разам удзельнічалі ў папойках і распуснічалі, арцыбіскупам Кентэрберыйскім. І гэта пры тым, што той нават не быў святаром.
Але ж Бекет спадзяванняў манарха не спраўдзіў і стаў у абарону Царквы ад пасягальніцтваў свецкіх уладаў. Больш за тое, ён адмовіўся ад ранейшага ладу жыцця і стаў аскетам. Усё гэта выклікала рэзкую незадаволенасць Генрыха ІІ і прывяло да канфлікту паміж былымі сябрамі.
Гісторыя гэтага супрацьстаяння і адлюстравана ў фільме. “Валадарства Божае варта абараняць, як і любое іншае Валадарства”, – кажа галоўны герой стужкі, святы Томас Кентэрберыйскі.
Хаця ў фільме і ёсць пэўная доля аўтарскай фантазіі, як напрыклад прыпісванне арцыбіскупу англасаксонскага, а не нармандскага паходжання, ён вельмі яскрава апісвае змены, якія адбыліся ў Томасе Бекеце пасля яго прызначэння і яго барацьбу з каралеўскім усеўладдзем.
На ліку стужкі шэраг буйных кінаўзнагарод, у тым ліку: прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША, прэмія Брытанскага таварыства кінааператараў, прэмія “Оскар”, тры прэміі BAFTA, дзве прэміі “Залаты глобус” і іншыя.
Бекет (Becket)
Год / краіна – 1964 / Вялікабрытанія, ЗША
Рэжысёр – Пітэр Гленвіл
У ролях – Рычард Бертан, Пітэр О’Тул, Джон Гілгуд, Джына Чэрві
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)