Хрысціянскія фільмы. Бог не памёр-2

Што рабіць, калі ўлады спрабуюць абмежаваць канстытуцыйныя правы вернікаў? Што рабіць, калі хрысціянам затыкаюць раты ў імя ўяўнай паліткарэктнасці? На гэтыя пытанні адказвае амерыканскі хрысціянскі фільм «Бог не памёр-2», які выйшаў на экраны ў красавіку 2016 года.

Галоўная гераіня фільма – школьная настаўніца Грэйс Уэслі, якую кіраўніцтва школу змушае адмовіцца ад сваіх перакананняў і патрабуе ад яе, кажучы мовай беларускага Міністэрства аховы здароўя, не дэманстраваць сваю рэлігійную прыналежнасць.

Але Грэйс не адмаўляецца ад сваіх перакананняў і ўступае ў барацьбу.

211

Бог не памёр – 2

Год – 2016

Краіна – ЗША

Рэжысёр – Харольд Кронк

У ролях – Меліса Джоан Харт, Джэсі Меткальф, Дэвід Эндру Рой Уайт, Эрні Хадсан.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

23 снежня 2016 | Блогі | Тэгі:



Блогі