Хрысціянскія фільмы. Цар
На гэтым тыдні ў рубрыцы хрысціянскія фільмы прадстаўляем вашай увазе расійскі фільм Паўла Лунгіна “Цар”, які распавядае пра падзеі ў Расіі ў часы дэспатычнага кіравання Івана Жахлівага.
Ключавой сюжэтнай лініяй фільма з’яўляюцца ўзаемаадносіны паміж царом і яго сябрам дзяцінства мітрапалітам Філіпам (Калычовым), які ўзначаліў Рускую Праваслаўную Царкву ў гады, калі апрычніна і рэпрэсіі ў Масковіі набылі найбольшы размах.
Нягледзячы на шэраг гістарычных недакладнасцяў, фільм наглядна паказвае, якім павінна быць служэнне хрысціянскага біскупа і яго ўзаемаадносіны з дзяржавай. Нездарма пасля сваёй пакутніцкай смерці мітрапаліт Філіп (Калычоў) быў праслаўлены як свяціцель Філіп Маскоўскі.
Протадыякан Андрэй Кураеў адзначаў «гісторыясофскі і хрысціянскі» змест фільма. «Філіп атрымаўся тым, кім ён быў. Ён жа і ў рэальнасці клапаціўся пра гінучую душу Жахлівага. Яму была важная яго душа, а не веліч Расіі, якая не пяройдзе ў вечнасць. … І не здзіўляе рэакцыя патрыётаў. Калі чалавеку напляваць на Бога, то яму будзе каштоўны Іван Жахлівы, а не мітр. Філіп. Не выпадкова амаль усе патрыёты лямантуюць ад абурэння: «ды як можна Івана лаяць, калі ён забіў ўсяго толькі 4000 чалавек, калі на захадзе забівалі 72000?» Нагадаю, што вачах майго Госпада смерць аднаго нявіннага варта таго, каб разбурыць дзяржаву. У рэальнасці Жахлівы забіў куды больш. Я ўжо не кажу пра тое, што пасля Жахлівага тырана Расія спусцела і наступіла Смута – лагічны вынік беззаконня тых, хто асмеліўся слухацца бязбожнага тырана», – адзначаў цяпер памерлы святар Данііл Сысоеў.
Цар (Царь)
Год / краіна – 2009 / Расія
Рэжысёр – Павел Лунгін
У ролях – Пётр Мамонаў, Алег Янкоўскі, Іван Ахлабысцін, Аляксандр Дамагараў
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)