Хрысціянскія фільмы. Хрыстос пад следствам

The_Case_for_Christ_poster

«Калі Хрыстос не ўваскрос, дык вера ваша марная» – такія словы апостала Паўла да Карынцянаў. І сапраўды, калі Хрыстос не ўваскрос – дык Ён, у лепшым выпадку, адзін з шэрагу прарокаў або філосафаў, а ў горшым – звычайны ашуканец.

Калі Хрыстос не ўваскрос, то як мы можам быць упэўненыя ў тым, што ўваскрэснем мы, што ўсё, што Ён казаў і абяцаў, – праўда?

Даказаць тое, што Хрыстос не ўваскрасаў, а ўсё гэта выдумалі апосталы, паспрабаваў прафесійны амерыканскі журналіст па крымiнальных справах, свядомы атэіст Лі Стробел. Аднак вынікі расследавання змянілі яго погляды на хрысціянства настолькі, што ён сам стаў хрысціянінам і нават ганаровым доктарам баптысцкай семінарыі за яго ўклад у хрысціянскую апалагетыку.

Аб расследаванні Лі Стробела і распавядае мастацкі фільм 2017 году «Хрыстос пад следствам». Напярэдадні Вялікадня стужка актуальная, як ніколі.

Хрыстос пад следствам / The Case for Christ

Краіна – ЗША

Год – 2017

Рэжысёр – Джон Ган

У ролях – Майк Фогель, Эрыка Крыстэнсэн, Фоі Данэвэй, Роберт Форстэр і іншыя.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

27 сакавіка 2018 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі