Хрысціянскія фільмы. Крайнія меры

extraordinary-measures

“Не спадзявайся на цуд, а здзяйсняй яго” – так гучыць дэвіз амерыканскага мастацкага фільма «Крайнія меры», які распавядае аб рэальным факце з жыцця буйнога амерыканскага бізнэсоўца ў сферы біятэхналогій, палітыка-рэспубліканца і вядомага філантропа, каталіка Джона Кроўлі. Такая сучасная версія знакамітага бенедыктынскага выразу “Ora et labora” (Маліся і працуй).

Адразу двум дзецям Кроўлі – Меган і Патрыку – лекары паставілі страшны дыягназ: хваробу Помпе, звязаную з пашкоджаннем цягліцавых і нервовых клетак па ўсім арганізме. Максімальная працягласць жыцця пры такой хваробе была дзевяць гадоў.

Рухомы жаданнем выратаваць сваіх дзяцей бізнэсовец (Брэндан Фрэйзер) звязваецца з навукоўцам-тэарэтыкам Робертам Стоўнхілам (Харысан Форд), напрацоўкі якога ў барацьбе з хваробай Помпе былі самымі перспектыўнымі. Для збору грошай на даследаванні ён кідае працу, дае старт дабрачыннай кампаніі, звязваецца з бацькамі іншых такіх жа дзяцей і выходзіць на буйныя карпарацыі, якія і прадастаўляюць грошы на распрацоўку лекаў. Што было далей, глядзіце ў самым фільме.

«Мяне проста, як громам ўразіла ў тую ноч у бальніцы, калі мы думалі, што губляем яе (Меган – рэд.). Я маліўся за тое, што, калі прыйшоў яе час, каб яна сышла хутка, без пакут. Але надышла раніца, і яна выкараскалася», – тлумачыць свой вар’яцкі на першы погляд учынак персанаж Брэндана Фрэйзера ў фільме.

Крайнія меры / Extraordinary Measures

Год, краіна – 2010, ЗША

Рэжысёр – Том Вон

У ролях – Брэндан Фрэйзер, Харысан Форд, Кэры Расэл.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

23 чэрвеня 2018 | Блогі | Тэгі: , , ,



Блогі