Хрысціянскія фільмы. Незламаны

нязломленыДараванне – адна з галоўных асаблівасцяў хрысціянства. Але як часам бывае цяжка дараваць іншаму, асабліва таму, хто прычыніў табе ці тваім блізкім боль, мэтанакіравана здзекаваўся з цябе і з іх, ды да таго ж сам прасіць аб прабачэнні не жадае. Наколькі цяжка падысці, абняць і сказаць: «Я табе дарую!».

Яскравым прыкладам гэтай хрысціянскай цноты з’яўляецца Луі Замперыні (1917-2014) – выбітны амерыканскі хрысціянскі прамоўца, які атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сваім казаняў прабачэння.

Нарадзіўшыся ў сям’і імігрантаў, якія з цяжкасцю тлумачыліся па-ангельску, ён усё дзяцінства быў чалавекам другога гатунку і паводзіў сябе адпаведна. Але, дзякуючы сваім здольнасцям, здолеў вырвацца з замкнёнага кола і стаць членам нацыянальнай Алімпійскай каманды. Луі падаваў вялікія надзеі, але пачалася вайна.

Выжыўшы у авіякатастрофе і правёўшы на лодцы ў Ціхім акіяне 1,5 месяцы, знясілены Замперыни трапіў у японскі палон. Што давялося перажыць яму, не страціўшы пры гэтым чалавечую годнасць і не зламаўшыся, распавядае фільм 2014 года «Незламаны».

Незламаны / Unbroken

Год, краіна – 2014, ЗША

Рэжысёр – Анджэліна Джолі

У ролях – Джэк О’Конэл, Miyavi, Гарэт Хедлунд

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

19 кастрычніка 2015 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі