Хрысціянскія фільмы. Папялушка: свабода ўнутры нас
На мінулым тыдні мы прапаноўвалі вашай увазе фільм “Сельма”, які распавядаў пра змаганне за грамадзянскія правы на чале з баптысцкім пастарам Марцінам Лютэрам Кінгам. Сёння ж мы прадстаўляем чарговы фільм пра ахвярнае служэнне хрысціянскіх пастыраў сваім вернікам – “Папялушка: свабода ўнутры нас”. Як і папярэдняя стужка, гэты фільм заснаваны на рэальных падзеях – змаганні палякаў з камуністычным рэжымам, ад якога ў роўнай ступені цярпелі як свецкія, так і духоўныя.
Галоўны герой фільма – каталіцкі пакутнік, бласлаўлёны ксёндз Ежы Папялушка (1947-1984). Ураджэнец беларускамоўнай сям’і з Беласточчыны, святар праславіўся сваёй рашучай антыкамуністычнай і нонканфармісцкай пазіцыяй. Яго казані, якія спалучалі духоўныя навучанні з крытыкай сітуацыі ў краіне, трансляваліся па Радые “Свабода”, а сам ён стаў капеланам галоўнай апазіцыйнай сілы ў Польшчы – прафсаюзу “Салідарнасць”.
Яго прыклад і рашучае супрацьстаянне камуністычнай хлусні, якія натхнялі тысячы людзей з усёй Польшчы, выклікалі нервовую рэакцыю ўладаў. Спробы прымусіць яго замаўчаць, ціск і затрыманні не адштурхнулі каталіцкага святара ад праўды, і тады рэжым вырашыў забіць вольналюбівага ксяндза.
Папялушка: свабода ўнутры нас (Popiełuszko. Wolność jest w nas)
Год/краіна – 2009/Польшча
Рэжысёр – Рафал Вячынскі
У ролях – Адам Варановіч, Марэк Францковяк, Збігнеў Замахоўскі
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)