Хрысціянскія фільмы. Першая рэфармацкая царква

first-reformed

«Першая рэфармацкая царква», гэты шмат у чым неадназначны фільм рэжысёра Пола Шрэйдэра выйшаў на экраны ў траўні 2018 года. Галоўныя ролі ў ім выканалі уладальнік “Залатога глобуса” і прэміі BAFTA Ітан Хоўк, маладая, але ўжо тытулаваная кінаактрыса Аманда Сейфрыд і комік Седрык “Забаўляльнік”.

Галоўны герой фільма – самотны рэфармацкі (кальвінскі) пастар, вялебны Эрнст Толер (Ітан Хоўк), служачы ў невялікай 250-гадовай царкве, у якой практычна не засталося вернікаў. Нягледзячы на ​​слаўную гісторыю, царква сёння цікавая ў асноўным толькі турыстам. Існуе яна дзякуючы падтрымцы з боку суседняй мегацарквы.

Аднойчы пастар сутыкаецца з просьбай аб дапамозе ад адной са сваіх нешматлікіх парафіянак Мэры Мэнсаны (Аманда Сейфрыд), муж якой з-за ўпэўненасці ў хуткім краху чалавецтва праз глабальны экалагічны крызіс мае намер забіць іх ненароджанае дзіця, пакуль тое не сутыкнулася з жахамі будучага свету .

Жадаючы дапамагчы маладой сям’і, вялебны сам пагружаецца ў хвалюючыя іх праблемы, прыўносячы пекла чужой жыцця ў сваю.

Фільм «Першая рэфармацкая царква» падымае шматлікія важныя пытанні ў жыцці хрысціянаў: асабістага выбару і адказнасці, абароны жыцця, грамадзянскай пазіцыі, росквіту ці наадварот цяжкасцяў вернікаў, звязкі царквы і ўлады/бізнесу. Стужка звяртаецца і да цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца ў сваім служэнні самі пастыры. А пытанне «Ці зможа Бог нам дараваць?» наогул з’яўляецца цэнтральным у карціне.

Фільм па сваім настроі можна паставіць у адзін шэраг з «Галгофай», “Востравам” і «Зломленым», а таксама часткова з «Лістамі айцу Якабу». Аматары, пэўна, ацэняць і аператарскую працу. А канец карціны можа і зусім пакінуць вас у здзіўленні, але паглядзець стужку адназначна варта.

Першая рэфармацкая царква / First Reformed

Год, краіна – 2017, ЗША

Рэжысёр – Пол Шрейдер

У ролях – Ітан Хоўк, Аманда Сейфрыд, Седрык «Забаўляльнік»

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

18 верасня 2018 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі