Хрысціянскія фільмы. Сельма
Выбарчае права з’яўляецца адной з неад’емных грамадзянскіх свабод, якая дазваляе людзям самім прымаць на сябе адказнасць за тое, як будзе развівацца іх краіна, як будуць жыць яны і іх дзеці. Менавіта таму барацьба за права абіраць і быць абраным з’яўляецца неад’емнай часткай барацьбы за грамадзянскія свабоды.
Гэтай тэме прысвечаны фільм «Сельма», які мы прапануем вашай увазе ў рубрыцы «Хрысціянскія фільмы». Стужка распавядае пра падзеі 1965 году, калі чарнаскурыя жыхары ЗША фактычна былі пазбаўленыя выбарчага права. Калі яны не маглі абраць тых, хто б мог сапраўды прадстаўляць іх інтарэсы і абараняць іх правы. Так, яны ўжо 100 гадоў як не былі рабамі, у іх былі «чарка і скварка», але ў палітычным плане яны былі бяспраўныя. Узначаліў гэтую барацьбу баптысцкі пастар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Марцін Лютар Кінг, які з’яўляецца адным з ідэолагаў і яскравых прыкладаў негвалтоўнага супраціву.
Падзеі фільма, які заснаваны на рэальных падзеях, разгортваюцца ў маленькім мястэчку Сельма на амерыканскім поўдні, які вельмі яскрава адлюстроўваў становішча чарнаскурага насельніцтва ў ЗША. Менавіта сюды для барацьбы супраць бяспраўя і расізму і прыехаў са сваімі прыхільнікамі пастар Марцін Лютар Кінг. У якіх умовах праходзіла барацьба, чым даводзілася ахвяраваць яе ўдзельнікам і да чаго яна прывяла, вы зможаце даведацца, паглядзеўшы фільм «Сельма».
Стужка, якая выйшла ў 2014 годзе, была адзначана чатырма намінацыямі на 72-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Залаты глобус»: лепшы драматычны фільм, лепшая рэжысура, лепшая мужчынская роля ў драматычным фільме і лепшая песня, а таксама атрымала «Оскар» у намінацыі «лепшая песня да фільма».
«Сельма» (Selma)
Год/краіна – 2014/ЗША
Рэжысёр – Ава Дзювернэй
У ролях – Дэвід Аелаўа, Кармэн Эджога, Том Уілкінсан, Тым Рот
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)