Хрысціянскія фільмы. Уваскрасенне Хрыста
Пасля працяглага маўчання прапануем вам новы хрысціянскі фільм. На гэты раз – дэтэктыўную стужку “Уваскрасенне Хрыста”, якая выйшла ў 2016 годзе. Яна прапануе паглядзець на ўваскрашэнне з мёртвых Збавіцеля не вачыма Яго апосталаў і іншых паслядоўнікаў, а вачыма рымлян і юдэйскіх першасвятароў.
Пасля знікнення цела Ісуса Хрыста (па фільме – Іешуа) з магілы, рымскаму трыбуну Клавію даручаюць знайсці Яго і даказаць, што ніякага ўваскрасення не было, каб не бударажыць народ перад прыбыццём у Юдэю рымскага імператара. Аднак тое, што ён выяўляе падчас пошукаў, мяняе ўсё яго жыццё.
У фільме, як і ў любым мастацкім творы, ёсць шэраг недакладнасцяў і вялікая доля выдумкі адносна ролі і паводзін рымлян пасля ўваскрэсення, але ў цэлым ён дапамагае па-новаму зірнуць на падзеі 2000-гадовай даўніны, якія кардынальна змянілі гісторыю чалавецтва.
Уваскрасенне Хрыста (Risen)
Год – 2016
Краіна – ЗША
Рэжысёр – Кевін Рэйналдс
У ролях – Джозэф Файнс, Том Фелтан, Пітэр Ферт, Кліф Кертыс.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)