Хрысціянскія фільмы. Залатыя рукі: Гісторыя Бэна Карсана

На гэты раз прапануем вашай увазе фільм, які распавядае пра амерыканскага палітыка, веруючага адвентыста Бэна Карсана. У 2016 годзе ён, праціўнік абортаў, аднаполых шлюбаў і прыхільнік адраджэння юдэя-хрысціянскіх каштоўнасцяў Амерыкі, удзельнічаў у прэзідэнцкай гонцы ў якасці магчымага кандыдата ад Рэспубліканскай партыі. Зняўшыся з гонкі, ён неўзабаве заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за Дональда Трампа, а пасля перамогі апошняга ўзначаліў міністэрства жыллёвага будаўніцтва і гарадскога развіцця ЗША.

Фільм жа распавядае пра тое, кім ён быў да таго, як пайшоў у палітыку – адным з вядучых нейрахірургаў свету. Менавіта пад яго кіраўніцтвам ў 1987 годзе была праведзеная першая ў гісторыі паспяховая аперацыя па падзелу сіямскіх блізнят, якія зрасліся галавамі.

Ролю палітыка і нейрахірурга выканаў лаўрэат прэміі «Оскар» і ўладальнік зоркі на Галівудскай «Алеі Славы» К’юба Гудынг-Малодшы.

«Залатыя рукі: Гісторыя Бэна Карсана» (Gifted Hands: The Ben Carson Story)

MV5BMTQ0NDI0NDkyOV5BMl5BanBnXkFtZTcwMTk1NzMzMg@@._V1_

Краіна – ЗША

Год – 2009

Рэжысёр – Томас Картэр

У ролях – К’юба Гудынг-Малодшы, Кімберлі Эліз, Онжаню Эліс і іншыя.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

11 лютага 2017 | Блогі | Тэгі: , , ,



Блогі