Крызіс настаўніка?
Функцыя настаўніка ў жыцці вучня незалежна ад ступені навучання (ці гэта першакласнік, ці студэнт) мае свае вымярэнні.
Цэнтрам гэтых вымярэнняў стаецца яго прафесійнасць, што выклікае не толькі ў вучня, але і ў іншых пасіўных удзельнікаў працэсу навучання (бацькоў, калегаў) дзіваванне і нават агаломшанне. Якаснае прафесійнае здзяйсненне сваіх абавязкаў расчыняе другое вымярэнне — захапленне пакліканнем настаўніка, зачараванне абраным ім шляхах. І калі для вучня і вонкавага назіральніка гэтае вымярэнне расчыняецца з прафесійнай дзейнасці настаўніка і з’яўляецца цэнтральным, то для настаўніка базавым і асноўным з’яўляецца яго пакліканне.
Без выдатнай прафесійнай дзейнасці настаўніка вучань не ацэніць шляхетнасць яго паклікання, не будзе шанаваць яго асобу. Настаўнік жа без паклікання не зможа здзейсніцца.
Калі мы кажам пра крызіс школы і настаўніка, то хутчэй за ўсё варта шукаць яго не ў першых двух вымярэннях, а ў трэцім, бо і такое існуе — практычная рэалізацыя ведаў вучня ў будучым, карысць пазнанага і вартасць у перспектыве арганізацыі яго жыцця і дзейнасці, самарэалізацыі.
Адсутнасць перспектывы для рэалізацыі нават самых якасных ведаў прымушае сумнявацца вучня ў іх патрэбнасці, крычыць аб тандэнтнасці ўсяго працэсу навучання, абясцэньвае паклікання і прафесіяналізм настаўніка, які і сам пры такіх абставінах губляе сэнс і патрэбу сваёй дзейнасці. Тут месца радовішча фармалізму, павярхоўнасці і ўзаемнай абыякавасці.
Кажучы пра крызіс настаўніка, варта ўсё ж прааналізаваць грамадства, што не патрабуе адукаваных спецыялістаў і людзей паклікання, зачыняе перад імі дзверы, абясцэньвае вартасць іх ведаў, адбірае перспектыву і магчымасць рэалізацыі. Дык ці толькі крызіс гэта настаўніка?
Сяргей Сурыновіч
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)