Купіць цыгарэт або часопіс для дзіцяці

Случай у киоска: сигареты или журнал для ребенка Напярэдадні Навагодніх святаў, калі ішоў на чарговую планёрку Супольнасці хрысціянскіх блогераў і журналістаў , стаў міжвольным сведкам адной, нават мяне таўстаскурага, ўразіўшай сітуацыі.

У той час, калі ўсе куплялі елкі і шампанскае для навагодняга стала, у кіёска Белсаюздруку тапталася мама, на руках у якой было ад сілы шасцімесячнае дзіцятка, а побач, прытуліўшыся да вітрыны, разглядала дзіцячыя часопісы пяці-шасцігадовая дзяўчынка.

Мы павінны купіць таце цыгарэты!

На вітрыне былі пазнавальныя часопісы, як, ведаеце, бываюць “Прапелер”, “Вучуся гуляць з мамай” і падобныя з развіваючымі заданнямі і красвордамі. Дзяўчынка прасіла маму: “Мама, купі мне калі ласка часопіс”. Без надрыву і істэрык так прасіла. Але мама рэзка адрэзала: “Не! У нас няма грошай на глупствы. Мы яшчэ павінны купіць таце цыгарэты!”

Кошт дзіцячага часопіса – 6-9 тыс. руб.

Да даведкі, наколькі я ведаю, дзіцячы часопіс каштуе ў сярэднім 6-9 тысяч рублёў, пачак цыгарэт – 10-15 тысяч. Не здзіўлюся, калі грошы на цыгарэты былі ўзятыя з дзіцячага пасобія.

Выбар у жыцці – заўсёды выбар прыярытэтаў. Камусьці больш важна каб дзеці былі здаровыя і вумныя, камусьці – даць дыму на “карысць” сабе і блізкім.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

kuksachev

Тэолаг-рэлігіязнаўца, муж, бацька двух сыноў

28 студзеня 2015 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі