Маці

Jesus-on-the-Cross

У рукі Сына забілі цвік

І Ён у малітве вочы закрыў,

У горле маці немы крык.

Крык адчаю навекі застыў

 

Божа літасцівы, за гэты боль,

За ўсё, што яна для цябе зрабіла,

Гасподзь міласэрны, вазьмі не дазволь

Каб сына яе згубілі!

 

Гасподзь міласэрны, чаму ты маўчыш?

І поўніцца маці адчаю,

У вачах яе мроіцца толькі крыж

І Сына жыццё, што ў нябыт уцякае

 

А Сын яе ведаў пакутны свой лёс,

Таму не шукаў ён у бацькі збаўлення,

Бо смерцю сваёю Ён свету нёс

Ад смертных грахоў вызваленне

 

Ты можаш, як хочаш, свой век пражыць,

Жыццё, Богам данае, на што заўгодна патраціць,

Ды толькі не маеш права  адно ты забыць:

Галгофу, Хрыста і Божую маці!

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

foto-moe

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, вернік, член царквы ХПЕ «Новае жыццё» ў Мінску, піша вершы па-беларуску і руску

20 жніўня 2018 | Блогі | Тэгі:



Блогі