Малітва перад ежай

Заўсёды хацеў пачаць. Я разумеў важнасць падзякі Богу за ежу, але ў сям’і не было ў нас такога. Не прывучылі. Пераламаць самога сябе цяжка, таму самаадукацыя малітве перад ежай расцягнулася на гады.

Асабліва моцна на мяне паўплываў Камерун. Я бачыў голад. Я бачыў як кавалак хлеба з маргарынам (сняданак дзяцей з місіі — вельмі круты на камерунскія рэаліі) — залятаў у сухамятку за секунды. Хіба з Камеруна мой сціплы знак крыжа перад ежай пасталеў і застаўся.

Ды й чаго пра Камерун. Я добра памятаю як малым мама варыла нам бульбу, у ваду з-пад яе дадавала кропу і гэта была т.зв. пасербка — бульба і вада. Тады было норм, але толькі пасталеўшы я зразумеў гэтую сітуацыю.

Маліцца перад ежай — гэта падзякаваць за тое, што маеш. За рукі, за ногі, за галаву якімі ты зарабляеш за гэты хлеб. Увогуле за магчымасць працаваць. Многія ня маюць нічога з гэтага.

Я гляджу на сваіх сяброў-святароў. Да семінарыі і ў іх было цяжка з малітвай перад ежай. Але цяпер гэта ўжо рэфлекс. Ен спачатку ўсведамляецца, пазней трэба крыху папрацаваць над сабой. А пасля ты робішся чалавекам. По Яго вобразе і падабенству. А не самаўпэўненым …

67892918_510437396368577_5502752248989483008_n

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

07 жніўня 2019 | Блогі | Тэгі:



Блогі