Малітва

vranava-150x150Вечна жыві, мая Беларусь, я за цябе заўжды малюсь…

Малюсь. Малюся за цябе…

За цябе, мая такая дарагая ды любімая…

За цябе, мая жоўтая рапсавымі палямі ды пясчанымі пляжамі…

За цябе, мая сіняя вачыма азёр ды галоўкамі лёну…

За цябе, мая зялёная лясамі ды лугамі…

За цябе, мая белая смугой над балотамі ды чыстаю соллю…

За цябе, мая чырвоная пралітай крывёю пакутнікаў ды Хрыста…

За цябе, мая карычневая ўрадлівымі палямі ды бульбай…

За цябе, мая чорная балотамі ды чалавечым грахом…

За цябе, мая залатая заходзячым сонцам…

За цябе, мая срэбраная сонечнымі прамянямі, адлюстраванымі кроплямі расы на лугавых павуцінках…

За цябе, мая шэрая, забытая ды закінутая…

За цябе, мая бліскучая, слаўная ды магутная…

За цябе, мая прыбітая, сарамлівая ды нясмелая…

За цябе, мая гордая, гераічная ды слаўная…

За цябе, мая засмучаная ды плачучая…

За цябе, мая радасная ды пяючая…

За цябе, мая апатычная і абыякавая…

За цябе, мая чакаючая ды прагнучая…

За цябе, мая запалоханая ды сарамлівая…

За цябе, мая доблесная ды смелая…

За цябе, мая мара і крыўда…

За цябе, мая радасць і мой боль…

За цябе, мая такая блізкая…

За цябе, мая такая недасяжная…

 

Аб табе я ўспамінаю ў старане другой, а твой голас не змаўкае, і заве – быццам дамоў…

Вечна жыві, мая Беларусь, я за цябе заўжды малюсь! Не спынюся маліцца, не спынюся марыць ды не спынюся чакаць, што аднойчы… Аднойчы мы зноў убачымся.

Жыві вечна!

 

 

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

vranova

Хрысціянская верніца і аматарка беларускай мовы з Чэхіі, арнітолаг. Была ў Беларусі двойчы: у 2008 і 2010 гадах, пасля чаго патрапіць у краіну ў яе не атрымлівалася. Вывучыла беларускую мову самастойна, каб паказаць беларусам, што магчыма. Пераклала з беларускай на чэскую мову гімн «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай, кнігі «Люблю Беларусь» Паўла Севярынца і «Залаты век Беларусі» Станіслава Акінчыца.

07 чэрвеня 2014 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі