Менская Кальварыя: турыстычныя перспектывы

Улетку 2004 году я ўпершыню завітаў на Кальварыйскія могілкі па парадзе свайго школьнага настаўніка гісторыі і… застаўся дасьледваць іх, чым займаюся і па сёньня.
Апынулася, што Кальварыя – гэта найцікавейшая мясьціна нашага гораду, якая прываблівае і натхняе на дасьледваньні: сваёй загадкавасьцю, таямнічасьцю, закінатасьцю і занядбанасьцю, а таксама бясконцай колькасьцю цікавостак, якія раскрываюцца самым пільным яе дасьледчыкам.
Дасьледчыкаў пакуль, на вялікі жаль, ня шмат, але справа робіцца і ідзе наперад, і гэта натхняе. Асабіста ў маім выпадку гэта дзіўная рэч – кожны раз, калі завітваю на Кальварыю каб ці тое ўдакладніць нешта, ці каб правесьці экскурсію – абавязкова ўбачу і заўважу нешта новае, што да гэтага адзінаццаць год хавалася ад вачэй.
Кальварыя была заснавана ў 1745 годзе кармелітамі, першапачаткова была мемарыяльным комплексам у памяць пра пакуты Хрыста, ад 1796 году ператварылася ў могілкі, якія і захаваліся да нашага часу. Назва перакладаецца з латыні як “Лысы чэрап”. Першапачаткова заснаваная як каталіцкі некропаль, на сёньня тут ёсьць пахаваньні ўсіх канфесій. Таксама тут знаходзіцца касьцёл “Узвышэньня Сьвятога Крыжа”, пабудаваны ён быў у 1841 годзе ў стылі псеўдаготыкі.
На могілках пахаваныя мастак Ян Дамель, бацька славутых дзеячоў Адраджэньня Ян-Баляслаў Луцкевіч, нацыянальны дзеяч, міністар асьветы БНР Вацлаў Іваноўскі, паэт Янка Лучына, сьвятар Аляксандар Сіпайла і мноства іншых важных для гісторыі Беларусі дзеячоў.
Шмат бываючы ў іншых краінах, і цікавячыся замежнымі некропалямі, прыйшоў да высновы, што з Кальварыі можна зрабіць цудоўны, цікавы турыстычны аб’ект, які будзе прывабліваць як беларусаў, так і гасьцей з замежжа, у гэтым накірунку і вяду сваю працу.
Цікавасьць менчукоў могілкамі ёсьць, гэта адчуваецца, бо на мае экскурсіі сюды завітвае шмат людзей, слухаюць зь цікаўнасьцю, дзівяцца, што раней ня ведалі пра гэтае месца.
Маю вялікія спадзяваньні, што праз некалькі год Кальварыю штогод будуць наведваць дзясяткі турыстычных груп і яшчэ адна старонка нашай гісторыі выйдзе з забыцьця і будзе зьдзіўляць і ўражваць сёньняшніх нашчадкаў тых, хто пахаваны ў гэтым знакавым для Беларусі месцы.
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Павел Дзюсекаў
Каталік. Нарадзiуся у Мінску, скончыу БДПУ iмя М. Танка. Гiсторык, палiтолаг, экскурсавод. Заснавальнiк праекту дабрачынных экскурсiй па Мінску “Вандроўкi ў мінулае”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)