Мінскія перамовы. Вынік для беларусаў

аланд,меркельСёння ў Мінску пройдзе сустрэча Пятра Парашэнкі, Уладзіміра Пуцін, Ангелы Меркель і Франсуа Аланда. Тэма – перамовы аб спыненні агню ў Данбасе. Поспех сумніўны.

Але, як мінімум, адзін вынік ужо вядомы. Гэта вынік – для Беларусі і для беларусаў.

Само правядзенне перамоў такога ўзроўню дэ-факта – сур’ёзны крок у легітымацыі беларускага рэжыму. Вынік такі – Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым набываюць усё вялікую легітымнасць у вачах Еўропы. У тым ліку і з-за таго, што ў Мінску з дапамогай беларускіх уладаў праходзяць сустрэчы кіраўнікоў лідараў еўрапейскіх дзяржаў.

Гэта адлюстраванне новай еўрапейскай палітыкі – аднаўлення адносінаў з рэжымам Лукашэнкі. Нягледзячы на ранейшыя заявы аб немагчымасці нармалізацыі адносін як мінімум, да вызвалення палітвязняў. Перамовы ў Мінску пры наяўнасці палітвязняў і нелегітымнага рэжыму азначаюць, што Еўропа больш не спадзяецца на дэмакратычныя змены ў Беларусі і гатова да кансервацыі беларускага рэжыму ў адказ на хоць бы часовы нейтралітэт.

Па сутнасці ўсё гэта вядзе да прыраўноўвання нашай краіны да такіх краін як Азербайджан, дзе доўгія дзесяцігоддзі немагчымыя перамены, але пры гэтым Еўрасаюз поўнафарматна супрацоўнічае з дзеючай там аўтарытарнай уладай. У Азербайджане больш за 100 палітвязняў…

Якія наступствы будуць для грамадзянскай супольнасці і беларускай апазіцыі – відавочна.

Што азначае гэта для простых беларусаў, за апошнія 2 месяцы ўлады наглядна аб прадэманстравалі. Працяг прававога бязмежжа і рабаванняў зараз ужо ўсё больш будуць ўспрымацца як норма жыцця не толькі ўнутры краіны, але і міжнароднай супольнасцю.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

606e2c60a0c187d5900257c66e14f5a8[1]

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года. Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў Бабруйску. Беларус. Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. Жанаты, мае дачку. Жыве ў Менску. Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года. З 1996 года – член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў”. У 2002-2004 гадах — член Прэзідыўма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацыяў “Рада”. Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ. Праваслаўны хрысціянін. Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумлення і веравызнання у Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысціянаў.

11 лютага 2015 | Блогі | Тэгі: ,



Блогі