На развітанне
Ад рэдакцыі. 7 жніўня ў Празе ва ўзросце 86 гадоў памёр дзяяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч. Ён нарадзіўся 18 сакавіка 1928 года ў Вільні ў сям’і беларускага дзеяча Янкі Станкевіча і чэшкі Марыі Новакавай. З 1944 года на эміграцыі: спачатку ў Нямеччыне, з 1947 года – у ЗША. Працаваў інжынерам. Ужо на пенсіі пераехаў у Прагу. Сябра Рады БНР, заснавальнік суполкі «Пагоня», сузаснавальнік і галоўны рэдактар часопіса Belarusian Review, электроннага часопісу “Крывія”. Паклаў пачатак дзейнасці у Празе беларускай клубоўні і беларускай нядзельнай школы. Аўтар падручніка па гісторыі Беларусі для беларускіх школ за мяжою, беларускай чытанкі.
Я сяджу ў зале чакання ў лекара і гадзіну ўжо чакаю на справаздачу аб абследаванні маёй маці. Тут горача і душна. Пачынаю злавацца. Што яны там робяць! Столькі часу, дзеля адной паперы! А мама ўвесь час у машыне чакае! Як яны тут…
З раззлаваных думак мяне вырывае званок тэлефона. Марцін тэлефануе і перадае мне навіну. Нягледзячы на спякоту, палівае мяне халодным потам. Спадар Юрка памёр гадзіну назад…
Чаканне перастае быць доўгім. Дзядзькі Юркі больш няма… Узлаванне знікае. Ужо ніколі яго не ўбачу… Перастаю ўсведамляць душную залу чакання. Пачынаю глытаць слёзы… Я ж не паспела… Сэрца баліць. Я яму ўжо не скажу… Я адчуваю пустэчу. Мы гэта чакалі, аднак… Пры гэтым, яшчэ год таму… Нават паўгады таму…
Добры Божа, вытры слёзы тых, хто яго любілі. Пане Ісусе, суцеш засмучаныя сэрцы. Госпадзе… З маіх вуснаў пачынае ліцца нямая малітва падзякі.
Госпадзе, дзякую Табе, што я магла ведаць яго! Дзякуй за час, праведзены ў яго прысутнасці! Дзякуй Табе, што ён тут быў, што жыў і што ён пакінуў за сабой такую спадчыну! Дзякуй Табе за ўсіх беларусаў, якім ён дапамог стацца беларусамі! Дзякуй за яго прыклад яго жыццёвых пазіцый, якімі паўплываў на многіх каля сябе. Дзякуй, што ён не прамарнаваў сваё жыццё. Дзякуй, што ён быў увасабленнем любові, пакоры, ахвярнасці, адданасці, настойлівасці. Дзякуй за яго глыбокую мудрасць, жыццёвую сілу, працавітасць. Дзякуй за яго здольнасць матываваць, асацыяваць, аб’ядноўваць і прыміраць. Дзякуй за яго прыклад сумленнасці і характару.
Госпадзе, ён Цябе ведаў. Я веру, што цяпер ён ужо радуецца разам з Табой на нябёсах. Я веру, што аднойчы мы там зноў убачымся.
Спадару Юрку, у маім сэрцы смутак, але душа радуецца, што я магла Вас сустрэць і кавалак свайго жыцця ісці разам з Вамі. Дзякуй Вам за ўсё і да пабачэння Там, у нашага з Вамі нябеснага Айца.
Святлана Вранава, Чэхія. Фота з архіву Святланы Вранавай
Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Святлана Вранава
Хрысціянская верніца і аматарка беларускай мовы з Чэхіі, арнітолаг. Была ў Беларусі двойчы: у 2008 і 2010 гадах, пасля чаго патрапіць у краіну ў яе не атрымлівалася. Вывучыла беларускую мову самастойна, каб паказаць беларусам, што магчыма. Пераклала з беларускай на чэскую мову гімн «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай, кнігі «Люблю Беларусь» Паўла Севярынца і «Залаты век Беларусі» Станіслава Акінчыца.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)