Нацыстаў запрашаюць спяваць у Беларусь

stop

Нацысцкі гурт, які хваліць Гітлера і заклікае рэзаць жыдоў і хрысціян, выступіць хэдлайнерам беларускага фестывалю. «За лживость речей, за постройку церквей

жидовское племя должно быть распято!»

Гэта вытрымка з песні «В огне деревянных церквей» харкаўскага гурта Nokturnal Mortum. Яны пазіцыянуюць сябе як нацынал-сацыялістычны блэк-метал. Гурт паслядоўна рэкламуе расізм, нацызм, сатанізм, антысемітызм і антыхрысціянства. Не толькі ў тэкстах песень, але і ў інтэрв’ю іх лідар рэгулярна выказвае чалавеканенавісніцкія ідэі.

Гэтыя людзі запрошаныя галоўнымі выступоўцамі (хэдлайнерамі) беларускага фестывалю «Купальскае кола». Фестываль рэкламуецца як “паганскі”. Магчыма, музыкальны фестываль з пункту гледжання арганізатараў абавязкова ўключае ў сябе нацызм, антысемітызм і сатанізм. Магчыма, арганізатары фестывалю лічаць, што гэта нармальна. Але я з гэтым не згодны.

Нашая краіна вельмі шмат пацярпела ад нацыянал-сацыялізму (і ад інтэрнацыянал-сацыялізму). Здавалася б, Беларусь мусіць мець мацнейшую прывіўку ад фашызму. Але не, сёння ў інфармацыйнай павестцы гэтаму стала прысвечаны навіны (хлопец з Азова, гастралёры з Расіі і г.д.). І цяпер больш! Арганізатары беларускага музычнага фестывалю ЗАПРАШАЮЦЬ нацыстаў у Беларусь, плацяць ім грошы за выступ, умольваюць “прыедзьце да нас, калі ласка, навучыце нас, як правільна ненавідзець жыдоў і рэзаць усіх, хто не прадстаўнік белай расы”!

Я ў шоку, як такое можа быць у нас. Я не разумею, як такое можа дапускаць грамадскасць. Як такое дазваляюць улады. Гэты фестываль шырока рэкламуецца, у тым ліку ў метро. На афішах самымі буйнымі літарамі назва хэдлайнера, нацыстаў Nokturnal Mortum. Па факце, афішамі рэкламуецца прыезд носьбітаў чалавеканенавісніцкай ідэалогіі, заклікаў да забойства “чурак”, “жыдоў” і хрысціян.

Вось вам яшчэ крыху цытатаў з песень гэтых вылюдкаў:

англамоўная песенька

The christianity must die! (хрысціянства мусіць памерці)

The jews are fled fucking slaves (Габрэі — баязлівыя ***аныя рабы)

Let you be the food for my wolves! (вы будзеце ежай для маіх ваўкоў)

Яшчэ па-руску

Будучи Сыном Великой Расы

Я иду в Бой резать рясы.

Вырвать сердца христианским псам

Пусть будет Сила дарована Hам!

Невялікую вытрымку інтэрв’ю лідара гурта Яўгенія Гапона я прыводжу ніжэй. Гэтая цытата абсалютна не ўнікальная. Чалавек стала выказвае разважанні пра тое, што Гітлер малайчына і яго адзінай памылкай было пайсці вайной на славян, што Амерыка і жыдоўская змова знішчаюць Белую Расу, што Пуцін спрабаваў супрацьстаяць ім, але так як нацысты ўсяго свету не падтрымалі яго, то не атрымалася і гэтак далей.

«Христианство — это духовная и физическая смерть, конец развития и движения вперед. В прошлом в этом мы обвиняли людей, исповедующих и пустивших в сердце кастрата Христа. Естественно, мы также испытывали ненависть к обществу, которое даже не столько исповедует эту вшивую религию, сколько делает её нормой своей никчемной жизни на бытовом уровне. Но, углубившись в сердце проблемы, мы нашли истинного червя, разъедающего народ изнутри, поэтому современному Nokturnal Mortum ближе националистические настроения. Мы ни в коей мере не отреклись от священной войны против инородного христианства, а стали еще жестче и сильнее. И я могу сказать, что мы всегда шли с гордо поднятой головой и продолжаем свой путь. Даже элементы сатанизма в раннем творчестве, вернее, то, что мы понимали под сатанизмом — не являются отклонением от этого пути. Наш «сатанизм» не имел ничего общего с дегенеративной теорией ЛаВея и остальных «демонов». Скорее это была дань темной стороне нашего мира, дань ночи, демонизму и, конечно же, анти-жидо-христианству».

З артыкула Харкаўскай газэты пра гэты гурт: «Идеология и музыка группы менялась от альбома к альбому. Есть тексты с сатанинской тематикой (“Под знаменами рогатого князя”), присутствуют патриотические и национал-социалистические пассажи (“Слава Героям!”, “Новая эра мечей”), однако в каждом альбоме стандартно присутствуют ключевые темы в идеологии группы – антихристианство, антисемитизм и возвеличивание родной земли, языческих богов и давних славянских традиций. Музыканты при этом активно используют украинские этнические мелодии, органично совмещая звуки флейт и скрипок с тяжелыми металлическими рифами, передавая атмосферу языческих Карпат и дух славной казачьей вольности».

P.S. Я ведаю, што з арганізатарам фестывалю звязваліся і прасілі яго адмяніць запрашэнне гэтых маральных інвалідаў. Той адмовіў, сказаўшы, што “гэта было даўно” і яны ўжо памяняліся. Гэта відавочная хлусня. Нават неспецыяліст лёгка можа праверыць, што песні, якія тут цытуюцца, спяваліся зусім нядаўна. Напрыклад яны выконваліся ў 2012 годзе на фестывалі “Калаўрат” (сама назва за сябе кажа). Так, іншыя ўдзельнікі памяняліся, але лідар гэтага гурта, выказванні якога прыводзяцца, застаўся тым жа, ён не сышоў, ён не раскайваўся ў поглядах. А тое, што зараз гэты гурт напісаў некалькі песень па-ўкраінску і выступаў перад бат. АЗОВ, нічога не мяняе, але толькі яшчэ раз пацвярджае рэпутацыю гэтага батальёна.

Адкрытым застаецца пытанне, па якой прычыне арганізатар фестываля Алесь Таболіч так хоча бачыць гэты гурт у Беларусі. Ці справа толькі ў грошах, ці ён таксама з задвальненнем пачысціў бы краіну ад недасткова арыйскіх людзей?

 

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info




Блогі