Народжаныя ляцець

летатьНароджаныя ляцець,
Ім д’ябал крылы падрэзаў,
І яны ходзяць па зямлі,
Неба не каштаваўшы,
Свабоды не ведаючы.

Народжаныя ляцець,
На крыж не паглядзелі,
Ад зямлі не адарвалі вачэй,
Узняцца не захацелі,
Думалі, так і трэба.

Народжаныя ляцець,
Заблытаныя ў мітусні,
Згубленыя ў паўсядзённасці,
Не ўсыноўленыя праз Хрыста,
Любімыя дзеці Бога.

25.06.2015.

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

Nina

Журналіст, паэт.
Самая нелюбімая фраза: “А давай ты напішаш пра мяне артыкул”.
Самая шануемая цытата: “Вялікія воды не могуць патушыць любові, і рэкі не зальюць яе. Калі б хто даваў усе багацці дома свайго за любоў, ён быў бы адрынуты з пагардай” (Песні Песняў 8:7).

03 снежня 2015 | Блогі |



Блогі