Невясёлы Калядны анекдот

26055814_1922335884446242_6052702861762804024_nАдна знаёмая распавяла, што ў іх праваслаўным прыходзе адзін святар прапаведаваў 25 снежня: «Если вам будут говорить “Христос родился!” — отвечайте, что ещё нет!»…

Гэта нагадала аповед аднаго святара, які служыў у савецкі час. Ён прыводзіў гэта як прыклад фармалізму ў супрацьлегласць жывой веры. Пасля Ушэсця адна з прыхаджанак вітала іншую словамі: «Хрыстос воскресе!», на што пачула ў адказ: «уже не Воскресе!»…

Думаў, што падобныя рэчы засталіся далёка ў мінулым, калі святары не мелі нават пачатковай багаслоўскай адукацыі, а вернікі не маглі купіць нават Біблію… Але, мабыць, справа не столькі і не толькі ў адукацыі. Не бяруся судзіць пра веру іншага чалавека, але ж якую трэба мець духоўную нячуласць, каб у нашым расцаркаўлёным секулярным свеце ў адказ на словы: “Хрыстос нарадзіўся!” адказаць «пакуль яшчэ не!»??

Застаецца толькі папрасіць прабачэння ў братоў-хрысціян, якія святкуюць Раство 25 снежня, за тое, калі раптам Вы пачулі такі адказ ад беларускіх праваслаўных.

Пажадаем гэтаму святару і яго няшчасным прыхаджанам, каб Хрыстос, нарэшце, нарадзіўся і ўваскрос для іх аднойчы і назаўсёды. Вельмі б хацелася, каб падобныя гісторыі засталіся назаўжды мінулым годзе.

Хрыстос нарадзіўся дарагія сябры! Уславім яго разам!

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

606e2c60a0c187d5900257c66e14f5a8[1]

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года. Нарадзіўся 3 сакавіка 1975 года ў Бабруйску. Беларус. Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. Жанаты, мае дачку. Жыве ў Менску. Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года. З 1996 года – член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў”. У 2002-2004 гадах — член Прэзідыўма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацыяў “Рада”. Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі. У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ. Праваслаўны хрысціянін. Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумлення і веравызнання у Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысціянаў.

03 студзеня 2018 | Блогі | Тэгі: , ,



Блогі