Паэтычны блог. Слова

ісход
фота media3.news.ch

Спачатку слова было
А потым за ім стварэнне
і так яно потым ішло
Змяняліся хай пакаленні.

Сорак гадоу Маісей
Вадзіў за сабою народы,
Спазнаў запаветы ўсе,
Якія вядуць да свабоды.

Жыццё іх, як тонкае шкло,
Што можа заўчасна разбіцца…
Ды толькі іх слова вяло
Яно не давала скарыцца.

Якая ж у слове тым моц,
Чаму адчуваем мы гэтую сілу?
Таму што за словам за гэтым Гасподзь,
Які нас і любіць, і мілуе!

Меркаванні аўтараў блогаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info

foto-moe

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, вернік, член царквы ХПЕ “Новае жыццё” ў Мінску, піша вершы па-беларуску і руску




Блогі